Перайсьці да зьместу

Дзяніс Вяршэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дзяніс Вяршэнка — беларускі сьпявак.

Пераможца многіх конкурсаў: 15 гран-пры на разнастайных конкурсах, а таксама 3 месца на конкурсе песьні «Маладзечна-2009»[1].

У 2010 годзе будзе выступаць ад Беларусі на фэстывалі «Славянскі базар» у Віцебску, дзе ён выканае песьні «Малітва» і «Я ўзьлятаю». Рашэньне аб тым, што ён паедзе на фестываль, журы прыняла аднагалосна.[2]

Жанаты на Іне Вяршэнка. Прадусар Дзяніса — Віталь Драніца, намесьнік дырэктара Гомельскай абласной філярмоніі.

У музычнай школе вучыўся ў клясе гітары. У гэты час удзельнічаў у конкурсе «Тэлебом».

Скончыў Шацілавіцкі індустрыяльны каледж, мае дыплом электратэхніка.