Макараўскае возера
Возера
Макараўскае
Макараўскае |
Макараўскае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Тураўлянкі. Знаходзіцца ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласьці, за 24 км на паўночны ўсход ад места Лепеля. Плошча паверхні возера 0,23 км². Даўжыня 0,94 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня дасягае 13,3 м, сярэдняя складае 5,3 м. Аб’ём вады 1,22 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 2,16 км.
На паўднёвым беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Губін.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катлавіна возера выцягнутая ў кірунку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—22 мэтраў (на поўдні 6—8 мэтраў), разараныя, у ніжняй частцы пад хмызьняком. Берагі зьліваюцца з схіламі, на ўсходзе і захадзе нізкія, пясковыя, на поўначы на невялікіх дзялянках сплавінныя. На захадзе забалочаная абалона шырынёй да 70 мэтраў. Дно да глыбіні 1,5 мэтра пясковае, ніжэй — сапрапэлістае. Пратокай ў паўднёвай частцы злучаецца з возерам Мелкім.
Флёра і фаўна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Возера зарастае ўздоўж берагоў да глыбіні 2,7 мэтра. Пераважаюць хвошч, трысьнёг, чарот.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, гусьцяра, краснапёрка, верхаводка, лінь, карась[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Макрыцкі А. Макараўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. С. 271.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 485 с.