Перайсьці да зьместу

Макаранічны верш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Макарані́чны верш (па-італьянску: poesia maccheronica, ад maccheroni — макароны) — від жартоўнага ці сатырычнага верша, камізм якога ствараецца перанасычанасьцю тэксту барбарызмамі, падпарадкаванымі марфалягічным законам роднай мовы паэта. Такі верш разьлічаны на чытача, які ведае значэньне ўведзеных у верш замежных словаў і выразаў і можа ў поўнай меры спасьцігнуць камічны эфэкт ад іх перайначваньня, ад суседзтва зь іншамоўнай лексыкай. Макаранічныя вершы ўзьніклі ў глыбокай старажытнасьці, калі асобныя рымскія паэты перамяшалі сваю мову з грэцкімі словамі. Аснова для зьяўленьня макаранічных вершаў у беларускай паэзіі была яшчэ ў часы Сярэднявечча, калі на Беларусі шырока ўжываліся лацінская, стараславянская і польская мовы. Аднак найбольш раньнія з такіх твораў — вершы «Плач пакінутага каханай» і «За пекнай паненкай аж душа сумуе» — датуюцца толькі канцом XVIII — пачаткам XIX ст. У іх высьмейвалася «пальшчызна» засьцянковай шляхты.