Майкл Мур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Майкл Мур
Michael Moore
Michael Moore 2011 Shankbone 4.JPG
Імя пры нараджэньні Майкл Фрэнсіс Мур
Дата нараджэньня 23 красавіка 1954 (64 гады)
Месца нараджэньня Мічыган, ЗША
Прафэсія кінарэжысэр
Кар’ера 1989 — дагэтуль
Узнагароды «Оскар» (2003)
«Залатая пальмавая галіна» (2004)
IMDb ID 0601619
Сайт michaelmoore.com

Майкл Мур (па-ангельску: Michael Francis Moore; нар. 23 красавіка 1954, Мічыган, ЗША) — амэрыканскі кінарэжысэр-дакумэнталіст, які працуе ў жанры вострай сацыяльнай і палітычнай сатыры, пісьменьнік, журналіст і палітычны актывіст.

Лаўрэат прэміі «Оскар» (2003) за фільм «Боўлінг для Калумбіны», уладальнік «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю (2004) за фільм «Фарэнгейт 9/11».

У сваіх працах Мур крытыкуе капіталізм, глябалізацыю, мегакарпарацыі, нэалібэралізм і Рэспубліканскую партыю ЗША.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Майкл Мур нарадзіўся 23 красавіка 1954 году ў горадзе Флінт (штат Мічыган, ЗША). Ён навучаўся журналістыцы ў мясцовым Унівэрсытэце Мічыгана-Флінт (адзін з трох філіялаў Мічыганскага ўнівэрсытэту), дзе і пачаў сваю кар'еру журналіста.

Тэмай першай дакумэнтальнай стужкі рэжысэра «Роджэр і я» (1989) стала сацыяльная катастрофа, якая адбылася ў яго родным Флінце пасьля таго як кіраўніцтва карпарацыі General Motors прыняло рашэньне закрыць усе свае прадпрыемствы ў гэтым горадзе. У 1995 годзе адбылася прэм'ера мастацкага фільма Майкла Мура «Канадзкі бэкон», у якім Прэзыдэнт ЗША з мэтай падняць свой рэйтынг напярэдадні новых выбараў аб'яўляе халодную вайну суседняй Канадзе.

Пацярпеўшы фіяска з мастацкім фільмам, Майкл Мур вярнуўся ва ўлоньне дакумэнтальнага кіно. Наступны фільм «Вялікая Амэрыка» (1997) рэжысэр здымаў па ўласнай публіцыстычнай кнізе, якая выкрывае неаліберальную мадэль глябалізацыі. Штуршком да стварэньня новага дакумэнтальнага фільма Майкла Мура «Боўлінг для Калумбіны» (2002) паслужыў крывавы расстрэл, які зладзілі два старшакласніка 20 красавіка 1999 года ў школе Калумбіна. 2004 — год прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША — адзначыўся зьяўленьнем антыбушаўскага фільму Майкла Мура «Фарэнгейт 9.11», пастаўленага ім па сваёй кнізе «Дзе мая краіна, чувак?» (2003). У гэтым фільме Мур ілюструе зьяву тэрарызму, як зручнага інструмэнта, створанага і падтрымоўванага ЗША, крытыкуе прэзыдэнта Джорджа Буша-малодшага, у тым ліку ў сувязі з яго дачыненьнем да падзей 11 верасьня 2001 году і сувязямі з сям'ёй бін Ладэна.

У траўні 2007 году на Канскім кінафэстывалі адбылася прэм'ера фільма Майкла Мура «Хварэць у ЗША» аб амэрыканскай сістэме аховы здароўя. У карціне кінарэжысэр падвяргае рэзкай крытыцы існуючую ў краіне мадэль страхавой медыцыны, якая пазбаўляе неабходнай дапамогі тысячы людзей і прыводзіць да парадоксаў, калі падазраваныя ў тэрарызме вязьні размешчанага на Кубе амэрыканскага лягеру Гуантанама атрымліваюць лепшае медыцынскае абслугоўваньне, чым ратавальнікі, якія сталі інвалідамі падчас падзей 11 верасьня 2001 году.

У 2008 годзе напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў Мур выпусьціў фільм «Паўстаньне гультаёў» ​​з мэтай матывацыі 18-29-гадовых амэрыканцаў пайсьці на галасаваньне, а ў 2009 — новую дакумэнтальную стужку «Капіталізм: гісторыя каханьня» пра сусьветны фінансавы крызіс 2007—2009 гадоў, пераход улады ад адміністрацыі Буша да адміністрацыі Абамы і меры па стымуляваньні амэрыканскай эканомікі.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1989 — Роджэр і я (Roger & Me)
  • 1992 — Хатнія жывёлы або мяса: вятраньне ў Флінт (Pets or Meat: The Return to Flint), TV
  • 1995 — Канадзкі бэкон (Canadian Bacon), мастацкі
  • 1997 — Вялікая Амэрыка (The Big One)
  • 1998 — І справядлівасць для ўсіх (And Justice for All), TV
  • 2002 — Боўлінг для Калумбіны (Bowling for Columbine)
  • 2004 — Фарэнгейт 9.11 (Fahrenheit 9/11)
  • 2007 — Хварэць у ЗША (Sicko)
  • 2008 — Паўстаньне гультаёў (Slacker Uprising альбо Captain Mike Across America)
  • 2009 — Капіталізм: гісторыя каханьня (Capitalism: A Love Story)
  • 2015 — На каго наступнага напасьці (Where to Invade Next)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Майкл Мурсховішча мультымэдыйных матэрыялаў