Перайсьці да зьместу

Магілёўскі РАУС

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Магілеўскі РАУС»)

Магілё́ўскі раё́нны аддзе́л уну́траных спра́ваў (скарочана Магілёўскі РАУС) — РАУС у Магілёўскім раёне, падпарадкаваны УУС Магілёўскага аблвыканкаму.

Разьмешчаны па адрасе: м. Магілёў, вул. Пляханава, д. 18а. На 2021 год начальнікам РАУСа быў Сяргей Клімаў[1]. 20 траўня 1939 году было створана Магілёўскае раённае аддзяленьне ўправы народнага камісарыяту ўнутраных справаў Магілёўскай вобласьці з разьмяшчэньнем у Магілёве. У 1948 годзе яго пераўтварылі ў аддзел міліцыі МУС БССР Магілёўскага раёну. 20 сьнежня 1956 году МУС БССР зацьвердзіла Загад аб яго пераўтварэньні ў аддзел міліцыі Магілёўскага раённага Савету дэпутатаў працоўных. На 2021 год Магілёўскі РАУС ахопліваў 300 паселішчаў Магілёўскага раёну. Яго начальнікамі былі: А.Н. Салагубаў, С.К. Хаўхлянцаў, В.Д. Казлоў, Н.Е. Гарбачэўскі, Ю.А. Кузьняцоў, В.Ф. Каранькоў, А.П. Кузьмянкоў, В.Н. Сямёнаў, В.М. Агееў, С.В. Сямёнаў, В.І. Іваноў, А.Н. Данілін і В.В. Мамсікаў[2].

  1. ^ Магілёўскі РАУС // Управа ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму, 2021 г. Праверана 21 лютага 2021 г.
  2. ^ Гісторыя магілёўскай раённай міліцыі (рас.) // Управа ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму, 2021 г. Праверана 21 лютага 2021 г.