Магеланава пратока
Выгляд
Магеланава пратока | |
Этымалёгія | Фэрнан Магелан |
---|---|
Краіны вадазбору | |
Найб. глыбіня | 1080 м |
Магела́нава прато́ка (па-гішпанску: Estrecho de Magallanes) — пратока, якая падзяляе кантынэнтальную Паўднёвую Амэрыку і архіпэляг Вогненая Зямля, вузкая (мінімальная шырыня — 2,2 км) і ў некаторых месцах вельмі небясьпечная для мараплаўства. Даўжыня пратокі — 575 км, найменшая глыбіня на фарватэры — 20 м.
Упершыню была пераадоленая Магеланам падчас яго кругасьветнага падарожжа, аднак, ёсьць вэрсіі, што пратока была вядомая і раней, а Вогненая Зямля ў той час лічылася паўночнай часткай Невядомай Паўднёвай зямлі.