Лі Куан Ю
Лі Куан Ю | |
![]() | |
прэм’ер-міністар Рэспублікі Сынгапур | |
---|---|
1959 — 1990 | |
Наступнік: | Го Чок Тонг |
старэйшы міністар Рэспублікі Сынгапур | |
1990 — 2004 | |
Прэм’ер-міністар: | Го Чок Тонг |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
16 верасьня 1923[1][2][3][4][5][6][7][8] Сынгапур[2][4] |
Памёр: |
23 сакавіка 2015[4][5][7] (91 год) Singapore General Hospital[d], Bukit Merah[d], Central Region[d], Сынгапур[9][1] |
Партыя: | People's Action Party[d] |
Сужэнец: | Kwa Geok Choo[d] |
Дзеці: | Лі Сяньлун[d][10][4], Lee Hsien Yang[d][4] і Lee Wei Ling[d][4] |
Бацька: | Lee Chin Koon[d][8] |
Маці: | Chua Jim Neo[d][8] |
Адукацыя: | каледж Фіцуільяма[d], Лёнданская школа эканомікі, Кембрыдзкі ўнівэрсытэт, Raffles Institution[d] і National University of Singapore[d] |
Лі Куан Ю (16 верасьня 1923 — 22 сакавіка 2015) — сынгапурскі палітык, першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Сынгапур, адзін з бацькоў сынгапурскага «эканамічнага цуда».
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Лі Куан Ю нарадзіўся 16 верасьня 1923 году ў Сынгапуры ў сям’і кітайскага паходжаньня. Вучыўся спачатку ў сынгапурскіх установах — у школе Тэлок Кураў, Інстытуце Рафлз і Нацыянальным Унівэрсітэце Сынгапура («Рафлз-Каледж»), — затым у брытанскім Кембрыджы (1945—1949).
У 1949 годзе вярнуўся на радзіму. З 1950 годзе займаўся адвакацкай практыкай у Сынгапуры ў кампаніі Laycock and Ong, удзельнічаў у прафсаюзным руху. У 1954 годзе абраны генэральным сакратаром партыі «Народнае дзеяньне», якая прыйшла да ўлады ў 1959 годзе. З 1959 па 1990 г. займаў пасаду прэм’ер-міністра. У 1990—2004 г. быў старэйшым міністрам ва ўрадзе Го Чок Тонга. У жніўні 2004 г. атрымаў пасаду міністра-мэнтара (настаўніка) ва ўрадзе свайго сына Лі Сяньлуна.
Пад кіраўніцтвам Лі Куан Ю Сынгапур з беднай краіны «трэцяга сьвету» ператварыўся ў адну з самых багатых дзяржаў.
Памёр 22 сакавіка 2015 году[11][12].
Палітычныя погляды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб сваім палітычным крэда Лі Куан Ю пісаў так: «Мы выкарыстоўвалі тыя перавагі, якія Вялікабрытанія пакінула нам: ангельскую мову, юрыдычную сыстэму, адміністрацыю, пазбаўленую партыйных прыхільнасьцяў. Мы старанна пазьбягалі выкарыстаньня мэтадаў, уласьцівых сацыяльнай дзяржаве, бо бачылі, як вялікі <брытанскі> народ у выніку <сацыялістычнай> ураўнілаўкі ператварыўся ў пасрэдны». Пасьля Лі Куан Ю выказваў захапленьне Маргарэт Тэтчэр, якая ў сваю чаргу заявіла, што «калісьці Сынгапур вучыўся ў Вялікабрытаніі, а цяпер мы вучымся ў Сынгапура».
Мэмуары Лі Куан Ю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- The Singapore Story (ISBN 0-13-020803-5)
- From Third World to First: The Singapore Story (ISBN 0060197764)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г Lee Kuan Yew, Founding Father and First Premier of Singapore, Dies at 91 — The New York Times, 2015.
- ^ а б в г Ли Куан Ю // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б Person Profile // IMDb — 1990.
- ^ а б в г д е ё ж з (not translated to en-gb) Lee Kuan Yew obituary — The Guardian, 2015.
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б в г Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б в г Lundy D. R. The Peerage — 717826 экз.
- ^ а б Fernandez W. Singapore's founding father Mr Lee Kuan Yew dies aged 91 at 3.18am on Monday — The Straits Times, 2015.
- ^ Kristof N. PREMIER'S SON GETS POST IN SINGAPORE — The New York Times, 1986.
- ^ Памёр заснавальнік Сінгапура Лі Куан Ю
- ^ Скончался "отец сингапурской нации" Ли Куан Ю. BBC. 22 марта 2015(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Лі Куан Ю — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На ангельскай мове:
- Culture Is Destiny; A Conversation with Lee Kuan Yew
- Time Magazine — Lee was chosen as Asia’s 100 most influential persons of the century by TIMEAsia magazine.
- Alejandro Reyes (25 верасьня 1998) War of Words. Asiaweek.
- Lee Kuan Yew: A Chronology, 1923—1965 — Збольшага заснаваная на кнізе Lee Kuan Yew. The Singapore Story: Memoirs of Lee Kuan Yew. Singapore: Times, 1998.
- Free After 32 Lost Years — інтэрв'ю Лі Куан Ю часопісу Newsweek.
- The Economist’s apology The Economist magazine’s apology to Lee Kuan Yew and Lee Hsien Loong for its 2004 nepotism article
- Gene expression: Lee Kuan Yew
- Obituary of Lee Chin Koon
- 2005 Interview with the German paper, Der Spiegel