Перайсьці да зьместу

Лінаўскі піхтарнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ліноўскі піхтарнік»)
Піхтарнік „Ліноўскі“
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Берасьцейская вобласьць, Пружанскі раён, Пружанскі лясгас, Ліноўскае лясьніцтва
Утварэньне 29 кастрычніка 1996

Ліно́ўскі піхта́рнік — помнік прыроды рэспубліканскага значэньня (1996 год). Знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы Пружанскага раёну, тэрыторыя Ліноўскага лясьніцтва Пружанскага лясгасу. Агульная плошча — 44,03 га[1].

Піхтарнік выяўлены і дасьледаваны ў 1994—1995 роках. У 1996 року абвешчаны прыродным помнікам[2]. На плошчы 16,7 га выяўлена 18 асобнікаў піхты белай дыямэтрам камлю ад 2 да 33 см, вышынёй ад 1,5 да 22,6 м[3].

Піхта белая — вельмі рэдкі, рэліктавы эўрапейскі від, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. На тэрыторыі Беларусі, акрамя Ліноўскага лесу, расьце яшчэ толькі ў адным месцы[4] — на ўсходняй ускраіне Белавескай пушчы. Бліжэйшыя арэалы — Валынь (нязначныя тэрыторыі) і Карпаты.

Ліноўскі піхтарнік быў адным з кандыдатаў на ўдзел у галасаваньні па выбары «Сямі цудаў Беларусі»[5]. У 2018 року стаў батанічным помнікам прыроды мясцовага значэньня[1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]