Перайсьці да зьместу

Ліля Буджурава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ліля Буджурава
Дата нараджэньня 1 лістапада 1958(1958-11-01) (66 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналістка, прафэсарка ўнівэрсытэту, палітык, паэтка
Месца працы
Узнагароды

Ліля Рустэмаўна Буджурава (па-крымскататарску: Lilâ Rustem qızı Bucurova, Лиля Рустем къызы Буджурова, па-ўкраінску: Ліля Рустемівна Буджурова; нар. 1 лістапада 1958, Ангрэн, Ташкенцкая вобласьць, Узбэцкая ССР) — крымска-татарская паэтэса і журналістка. Заслужаны журналіст Украіны (2005)[1].

Нарадзілася 1 лістапада 1958 году ва ўзбэцкім горадзе Ангрэн. Скончыла ў 1979 годзе факультэт філялёгіі Ташкенцкага абласнога дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту[2]. У 1979—1991 гадах працавала там жа выкладчыцай расейскай і замежнай літаратуры[3].

Творчая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1989 годзе апублікавала першы самвыдатаўскі зборнік «Некуплены квіток», потым зборнік «Калі мы вернемся». У Крым пераехала ў 1991 годзе. З 1991 па 1997 год працавала галоўным рэдактарам крымскататарскай газэты «Аўдзет»: па яе словах, была звольненая за крытыку Мустафы Джамілеву[4].

З 1991 па 2011 гады працавала спачатку рэдактарам крымскататарскай рэдакцыі, потым вядучым рэдактарам Дзяржтэлерадыёкампаніі «Крым». У розныя гады вяла аўтарскія праграмы «Ана-Юрт», «Небясьпечная зона», «Галоўны рэдактар». З 2004 па 2014 год працавала галоўным рэдактарам газэты «Першая Крымская»[3], з 1992 па 2009 год — карэспандэнтам тэлеканала «СТБ», з 1992 году і дасюль — карэспандэнт агенцтва «France Press». Друкавалася ў інтэрнэт-газэце «Украінская праўда». Старшыня Крымскай Асацыяцыі свабодных журналістаў з 1997 году.

З 2012 году — намесьнік генэральнага дырэктара па інфармацыйнай палітыцы тэлеканала «АTR», аўтар палітыка-сацыяльнага тэле-шоў «Гравітацыя». Пакінула гэтую пасаду ў сувязі з закрыцьцём тэлеканалу 1 красавіка 2015 годуа. Са жніўня 2015 году — намесьнік дырэктара прадакшн-студыі «QaraDeniz production». Адна з арганізатараў штогадовага дзіцячага конкурсу талентаў «Сanlı ses»[5]. У 2016 годзе стала адным з заснавальнікаў грамадзкага руху «Бизим балалар» (Нашы дзеці) у падтрымку дзяцей крымскіх зьняволеных-мусульман.

У 1991 годзе была абрана дэлегатам II Курултая крымскататарскага народу. Двойчы абіралася ў Мэджліс крымскататарскага народу (чалец з 1991 па 1997 год), з 1994 па 1998 год — дэпутат Вярхоўнага Савета Аўтаномнай Рэспублікі Крым. 2 лістапада 2015 году паведаміла, што ў яе доме быў праведзены ператрус у сувязі з заведзенай крымінальнай справай у дачыненьні Ленура Ісьлямава[6].

  • Ляўрэат прэміі Ісмаіла Гаспрынскага за два зборніка самвыдатаўскіх вершаў і сэрыю публіцыстычных артыкулаў (1992)
  • Ганаровая грамата Рады міністраў АР Крым (2000; у складзе аўтарскага калектыву)[7]
  • Ляўрэат прэміі імя Васіля Стуса (2001)
  • Заслужаны журналіст Украіны (2005)[1]
  • Кавалер ордэну «За заслугі» III ступені (2015)[8]
  • Прэмія «Высокія стандарты журналістыкі» (Украіна, 2018) — у катэгорыі «За якасны Рэгіянальны мэдыйны праект», мэдыя — Crimean Tatars[9].
  1. ^ а б Указ Президента України від 30 листопада 2005 року № 1677/2005 «Про відзначення державними нагородами України з нагоди річниці підтвердження всеукраїнським референдумом Акта проголошення незалежності України 1 грудня 1991 року»  (укр.)
  2. ^ ЛИЛЯ БУДЖУРОВА: «КАЖДЫЙ ИЗ НАС ОДНАЖДЫ СПРАШИВАЕТ СЕБЯ, КТО Я: ЖУРНАЛИСТ ИЛИ ЧЕЛОВЕК ИЗ ОБСЛУГИ?»  (рас.)
  3. ^ а б Известные люди юга России
  4. ^ Лиля Буджурова: Правда стоит сломанных рук  (рас.)
  5. ^ Публикация этих фото — самый сильный ход пресс-службы Совмина Республики Крым со времён начала «Светопредставления»  (рас.)
  6. ^ Лиля Буджурова: не пугайте автоматами мою семью и мой народ  (рас.)
  7. ^ О награждении Почетной грамотой Совета министров Автономной Республики Крым. Верховна Рада України. Законодавство АР Крим. Праверана 2022-03-23 г.
  8. ^ Указ Президента України від 5 червня 2015 року № 313/2015 «Про відзначення державними нагородами України з нагоди Дня журналіста»(недаступная спасылка)  (укр.)
  9. ^ У Львові оголосили переможців премії «Високі стандарти журналістики-2018» Праверана 2022-03-23 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]