Перайсьці да зьместу

СТБ (украінскі тэлеканал)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
СТБ
Краіна Украіна Украіна
Зона вяшчаньня Украіна Украіна
Дата стварэньня 2 чэрвеня 1997
Уладальнік StarLightMedia
Кіраўніцтва Дзямʼян Радзівілюк
Слоган «Можливо все!»
stb.ua

СТБ — украінскі тэлеканал. Пачаў вяшчаньне ў 1997 годзе.

Заснавальнікамі тэлеканала зьяўляюцца ЗАТ «Міжнародны мэдыя цэнтар» і карпарацыя «Інтэрньюз Нэтварк» (ЗША).

З 1997 году СТБ кантраляваўся Ўладзімерам Сіўковічам, якому ўласна й належыць ідэя стварэньня каналу на базе інфраструктуры, створанай «Інтэрньюз-Украіна», каманды, якая зь верасьня 1996 году на частотах «УТ-2» стварала навіны пад назвай «Вокны» і дадатковых магчымасьцяў кампаніі «ПроТБ». Бягучы мэнэджмэнт узначаліў Мікалай Княжыцкі.

Этэрнае аналагавае й лічбавае DVB-T2 — больш 95 % тэрыторыі Ўкраіны, кабэльнае, спадарожнікавае.

Па выніках 2004 году доля СТБ склала 3,71 % (Па піпламэтрычнай панелі GfK Ukraine, аўдыторыя людзі 18+, горада 50 тыс. +), ужо ў 2005 годзе дасягнула 5,2 %, у 2006 — 6,05 %, 2007 — 6,7 %, у 2008 — 7,75 %, 2009 — 8,27 %, у 2010 — 9,82 %, 2011 — 9,9 %, (3-е месца сярод тэлеканалаў, якія трансьлююцца ва Ўкраіне). Да 2011 году СТБ быў адзіным сярод украінскіх тэлеканалаў, які ўвесь час з году ў год падвышаў долю тэлепраглядаў.

У 2012 годзе доля каналу трохі зьнілізася — да 9,8 %, у 2013 дасягнула 10,6 %, у 2014 скарацілася да 8,71 %.

Інфармацыйныя, сацыяльныя і пазнавальныя праграмы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Вокны-Навіны
  • У пошуках ісьціны
  • Дакумэнтальны дэтэктыў
  • Паралельны сьвет
  • Містычныя гісторыі
  • Дэтэктар хлусьні
  • Адзін за ўсіх
  • Масфільм. Невядомая вэрсія

Забаўляльныя праграмы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Украіна мае талент
  • Танцуюць усе!
  • Бітва экстрасенсаў
  • Сьледзтва вядуць экстрасэнсы
  • Зорнае жыцьцё
  • Неверагодная праўда пра зоркі
  • Мая праўда
  • ВусаЛапаХвост
  • Фэрмэр шукае жонку
  • Караоке на майдане
  • Х фактар
  • МайстарШэф
  • Кулінарная дынастыя
  • Куб
  • Халасьцяк
  • Хата на тату
  • Усё будзе добра — тэлечасопіс для жанчын
  • Халасьцяк
  • Узважаныя й шчасьлівыя
  • Цяжарная ў 16 і яго пост-шоў
  • Дочкі-маці
  • Правілы жыцьця
  • Вясельныя бітвы
  • Ратуйце нашу сямʼю
  • Дарагая, мы забіваем дзяцей

Паходжаньне й мова кантэнту

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьяўляецца адным зь нямногіх украінскіх каналаў, які выкарыстоўвае асобныя правілы харкаўскага правапісу ў некаторых тэлеперадачах, тым самым падвяргаючы сябе як станоўчым, так і крытычным камэнтарам з боку грамадзтва.

У той жа час, паводле зьвестак маніторынгу актывістаў кампаніі «Байкот расейскага кіно», які яны правялі 27 верасьня 2014 году, на тэлеканале СТБ доля расейскамоўнага кантэнту складала каля 54 %.