Перайсьці да зьместу

Лідынгё (камуна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Камуна Лідынгё
Lidingö kommun
Агульныя зьвесткі
Краіна
Краіна Швэцыя
Лэн Стакгольм (лэн)
Статус грамада Швэцыі
Уваходзіць у Вялікі Стакгольм[d], Уплянд[d], Södra Roslags domsaga[d] і Стакгольмская судовая акруга[d]
Адміністрацыйны цэнтар Lidingö[d]
Дата ўтварэньня 1 студзеня 1971[1]
Кіраўнік Ганна Рэйннойкляўдэс Кільман[d][2]
Насельніцтва (2015) 46 302 чалавек
Шчыльнасьць 1 427,06 чал./км²
Плошча 31,17 км²
Камуна Лідынгё (побач са Стакгольмам) на мапе Швэцыі
Камуна Лідынгё на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +1
Летні час +2
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Лідынгё (па-швэдзку: Lidingö kommun) — камуна ў Швэцыі, у лэне Стакгольм, на ўсход ад Стакгольму. Разьмешчана пераважна на востраве Лідынгё ды на некалькіх прылеглых астраўках. Уваходзіць у склад Вялікага Стакгольму. Адміністрацыйны цэнтар — Лідынгё. Насельніцтва 46 302 чалавек (31.12.2015). Паводле займаемай плошчы (31,17 км²) гэта адна з найменшых камунаў Швэцыі (285 месца з 290).

Стары й Новы масты Лідынгёбрун злучаюць востраў са Стакгольмам, па якіх праходзіць і грамадзкі транспарт: маршруты трамваю нумар 21 і некалькіх аўтобусаў праходзяць зь Лідынгё да сталічнае станцыі мэтро Рупстэн.

Сад Мілеса - мастацкі музэй і парк скульптураў Карла Мілеса
  • Царква (1623)
  • Сад Мілеса
  • Шэраг вілаў (Віла Сёдэрос, Віла Форэста, Віла Гёгбэрга і інш.)