Лёдзі
| Лёдзі | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Андрэа Фурэгата[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 87 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | UTC+1 і UTC+2 | ||||
| Каардынаты | 45°19′ пн. ш. 9°30′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Этнахаронімы | lodigiani | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0371 | ||||
| Паштовы індэкс | 26900[3] | ||||
| Нумарны знак | LO | ||||
| Сайт | comune.lodi.it | ||||
| Лёдзі на мапе Італіі Лёдзі | |||||
Лёдзі (па-італьянску: Lodi) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Лямбардыя, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паселішча, на якім паўстаў сучасны Лёдзі, было кельцкай вёскай. У рымскія часы быў вядомы свайму стратэгічнаму становішчу, дзе важная рымская дарога перасякала раку Аду. У III стагодзьдзі Лёдзі стаў цэнтрам біскупства. Блізу 1000 год тут існавала камуна, якая люта змагалася зь мілянцамі, якія разбурылі яе ў 1111 годзе. Фрыдрых I Барбароса адбудаваў места на ягоным цяперашнім месцы ў 1158 годзе. Пачынаючы з 1220 году жыхары Лёдзі дзесяцігодзьдзямі будавалі сыстэму штучных рэкаў і каналаў працягласьцю ў некалькі кілямэтраў. Гэта рабілася дзеля забясьпечаньня вадою сельскую мясцовасьць, ператварыўшы засушлівыя раёны ў адзін з важных сельскагаспадарчых раёнаў рэгіёну.
З XIV стагодзьдзя Лёдзі кіраваўся родам Вісконці, які пабудаваў тут замак. У 1413 годзе антыпапа Ян XXIII выпусьціў тут булу, у якой ён склікаў Канстанцкі сабор. Гэты сабор адзначыў канец Вялікага расколу. У 1454 годзе прадстаўнікі ўсіх рэгіянальных дзяржаваў Італіі сустрэліся ў Лёдзі, каб падпісаць дагавор, вядомы як Лёдзійскі мір, паводле якога яны зьбіраліся дамагчыся аб’яднаньня Італіі, аднак гэты мір цягнуўся толькі 40 гадоў. Пасьля горадам кіравалі род Сфорцаў, Францыя, Гішпанія і Аўстрыя. У 1786 годзе горад стаў сталіцай аднайменнай правінцыі, у якую ў пэрыяд з 1815 па 1859 год уваходзіла Крэма. 10 траўня 1796 году ў першай буйной бітве ў сваёй генэральскай кар’еры малады Напалеон Банапарт разграміў габсбургскую манархію ў бітве пры Лёдзі.
У другой палове XIX стагодзьдзя Лёдзі пачаў пашырацца па-за межы гарадзкіх сьценаў, дзякуючы эканамічнаму росквіту і будаўніцтвам чыгуначных лініяў па аб’яднаньні Італіі. У 1945 годзе дзякуючы італьянскай бэнзінавай кампаніі Agip Лёдзі стаў першым італьянскім горадам з рэгулярным газавым забясьпечаньнем. Цяпер горад месьціцца ў цэнтры важных камунікацыйных шляхоў. У горадзе разьвітая прамысловасьць, аднак, ён захоўвае моцныя традыцыі вырабу керамікі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт. (італ.)