Перайсьці да зьместу

Лятына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лятына
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна
Дата заснаваньня 30 чэрвеня 1932
Геаграфія
Плошча
Вышыня НУМ 21 ± 1 м
Каардынаты 41°28′02″ пн. ш. 12°54′13″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы latinensi
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0773
Паштовы індэкс 04100, 04013 і 04010
Нумарны знак LT
Сайт comune.latina.it
Лятына на мапе Італіі
Лятына
Лятына
Лятына

Ляты́на (па-італьянску: Latina) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Ляцыё, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі.

Не зважаючы на тое, што рэгіён здаўна быў заселены лацінянамі, сучасны горад паўстаў толькі 30 чэрвеня 1932 году з ініцыятывы Бэніта Мусаліні пад назвай Літорыя. Урачыстае закладаньне места адбылося 18 сьнежня таго ж году. Літорыя была населена перасяленцамі, галоўным чынам з Фрыулі і Вэнэта, якія ўтварылі гэтак званую вэнэцыянска-пантыйскую супольнасьць, якая на сёньня захавалася толькі ў некаторых пэрыфэрыйных раёнах. Будынкі і помнікі, пераважна ў рацыяналістычным стылі, былі спраектаваныя вядомымі архітэктарамі і мастакамі, як то Марчэльлё П’ячэнтыні, Анджолё Мацоні і Дуіліё Камбэлёцьці. У 1934 годзе места стала цэнтрам правінцыі, а па Другой сусьветнай вайне ў 1946 годзе горад атрымаў новую назву — Лятына. Праз далейшую эміграцыю ў места людзей пераважна з рэгіёну Ляцыё, вэнэцыянскі дыялект места ўсё больш замяняўся формай раманскага дыялекту.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]