Лярабанга (мячэт)
| Мячэт | |
Лярабанга Larabanga | |
| Краіна | Гана |
| Вёска | Лярабанга |
| Каардынаты | 9°13′04″ пн. ш. 1°51′30″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | іслам |
| Тып будынка | мячэт |
| Архітэктурны стыль | Sudano-Sahelian architecture[d] |
| Дата заснаваньня | XVII стагодзьдзе |
| Статус | Ghana’s material cultural heritage[d][1] |
Лярабанга на мапе Ганы Лярабанга | |
Мячэ́т Лярабанга — мячэт «суданскага» стылю ў вёсцы Лярабанга (Гана), помнік глінянай архітэктуры. Заснаваны ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя (паводле іншых зьвестак — у XIII або ў XV стагодзьдзі) вандроўнымі мусульманамі-гандлярамі[2].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Няякасная рэстаўрацыя, праведзеная ў 1970-х, нанесла будынку значныя пашкоджаньні[3]. У 2000 падчас моцнага шторму адзін зь мінарэтаў абваліўся. Як вынік, мячэт у тым самым року быў занесены ў Сьпіс сусьветных славутасьцяў пад назіраньнем Фундацыі сусьветных славутасьцяў. Пасьля гэтага адбылася яго рэстаўрацыя на сродкі гранту American Express[4], што адначасна стала штуршком да разьвіцьця забытае тэхнікі пабудовы з гліны.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мячэт мае чатыры ўваходы — асобна для старэйшынаў, мужчын, жанчын і муэддына. У яго, у адрозьненьне ад большасьці мячэтаў у сьвеце, маюць права заходзіць немусульмане, што прываблівае сюды турыстаў[2].
У мячэце захоўваецца Каран, датаваны прыкладна XVII стагодзьдзем.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ База зьвестак праекту «Вікі любіць славутасьці» — 2017.
- 1 2 Деревня Ларабанга (рас.) Достопримечательности Тамале (Гана). Turspeak. Праверана 15 лістапада 2012 г.
- ↑ Larabanga Mosque (анг.). World Monuments Fund. Праверана 15 лістапада 2012 г.
- ↑ Larabanga Mosque to be restored (анг.) Ghana Web Праверана 15 лістапада 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Larabanga Mosque: A Ghanaian Treasure Reborn // ICON Magazine. — Winter 2003/2004. — С. 37.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Лярабанга (мячэт) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сусьветны фонд славутасьцяў (анг.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |