Лявон Чолгаш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лявон Чолгаш
Leon Czolgosz
Лявон Чолгаш к. 1900 року
Лявон Чолгаш к. 1900 року
Імя пры нараджэньні Лявон Фрэнк Чолгаш
Дата нараджэньня 5 траўня 1873(1873-05-05)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 кастрычніка 1901(1901-10-29)[1] (28 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці пакараньне на электрычным крэсьле
Род дзейнасьці сталявар
Бацька Пол Чолгаш
Маці Марыя Новак
Злачынства
Забітыя Забойства Ўільяма МакКінлі
Матыў распаўсюд анархізму
Сьледзтва
Абвінавачваньне забойства першай ступені
Пакараньне сьмерць праз электрычнасьць
Цяперашні статус забіты на электрычным крэсьле
Подпіс Выява аўтографу

Лявон Чо́лгаш (па-ангельску: Leon Frank Czolgosz; 5 траўня 1873, Альпэна, Мічыган, ЗША — 29 кастрычніка 1901, Обэрн, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканскі анархіст, забойца прэзыдэнта ЗША Ўільяма МакКінлі .

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лявон Фрэнк Чолгаш нарадзіўся ў сям’і выхадца з Астраўцу Пола Чолгаша і Марыі Новак. Бацька, пераехаўшы ў ЗША, зьмяніў прозьвішча з Жоўгусь на Чолгаш. У сям’і было восем дзяцей. Маці памерла, калі Лявону было 10 гадоў. Ён пачаў працаваць на гуце, пасьля на млыне. Пасьля эканамічнага крызісу 1893 року страціў працу і пачаў цікавіцца сацыялізмам.

У 1898 вярнуўся да бацькі на фэрму, аднак весьці гаспадарку не дапамагаў і ўвесь час варагаваў з мачыхай і каталіцкімі вераваньнямі сваякоў. Пачаў цікавіцца анархізмам, лічачы, што несправядлівасьць у амэрыканскім грамадзтве, няроўнасьць між багатымі і беднымі заключаецца ў заганах самога дзяржаўнага ладу. Даведаўся пра забойства караля Умбэрта I 29 ліпеня 1900 анархістам Гаэтанам Брэшы.

Забойства МакКінлі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 жніўня 1901 Чолгаш прыехаў у Бафала, дзе 6 верасьня прыйшоў на Панамэрыканскую выставу з рэвальвэрам «Iver Johnson», стаў у чаргу да прэзыдэнта МакКінлі ў Храме музыкі, а 16:07 падышоў да яго і двойчы стрэліў у бруха. Першая куля зрыкашэціла ад гузіка і застрэгла ў вопратцы МакКінлі, а другая сур’ёзна параніла яму жывот. Праз восем дзён Ўільям МакКінлі сканаў ад спрычыненага раненьнем заражэньня.

Прысутныя адразу кінуліся на Чолгаша, аднак паліцыянты пасьпелі выцягнуць яго з натоўпу. Да суду ён быў узяты пад варту. 16 верасьня яму было выстаўленае абвінавачваньне ў забойстве першай ступені. Прысуд — сьмяротнае пакараньне на электрычным крэсьле — прыведзены ў выкананьне 29 кастрычніка 1901. Пасьля ўскрыцьця ягонае цела было пахаванае на турэмных могілках, а рэчы спаленыя.

Наступствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца забойства — Храм музыкі — быў зьнесены ў лістападзе 1901 разам зь іншымі збудаваньнямі Панамэрыканскай выставы. Прыкладнае месца забойства Ўільяма МакКінлі пазначанае камянём на разьдзяляльнай паласе вуліцы Фордгэм Драйв у Бафала. Рэвальвэр Чолгаша выстаўлены ў Музэі гісторыі Бафала.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Tikkanen A. Leon Czolgosz // Encyclopædia Britannica (анг.)