Лю Цысінь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

У гэтым выпадку кітайскае прозьвішча (Лю) зьмяшчаецца наперадзе асабістага імя.

Лю Цысінь
Geek Bar Tor authors event - Cixin Liu (18397919319).jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 23 чэрвеня 1963(1963-06-23)[1][2] (55 гадоў)
Пэкін, Кітай[3]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік і пісьменьнік-фантаст
Мова кітайская мова
Узнагароды

Лю Цысінь (па-кітайску: 劉慈欣, 刘慈欣, Liú Cíxīn; нарадзіўся 23 чэрвеня 1963 году, Янцюань, правінцыя Шаньсі[4]) — кітайскі пісьменьнік-фантаст, якога лічаць лідэрам кітайскай фантастыкі, а таксама самым папулярным фантастам Кітаю[5]. Васьміразовы ляўрэат кітайскай прэміі Galaxy па навукова-фантастычнай літаратуры, а таксама ляўрэат некалькіх ганаровых амэрыканскіх прэміяў — «Нэб’юла» у 2014, «Г’юга» ў 2015 і «Локус» у 2017. Перад тым, як стаць пісьменьнікам працаваў інжынэрам на электрастанцыі ў Янцюані (правінцыя Шаньсі).

Лю Цысінь вынайшаў новыя тэмы ў навуковай фантастыцы Кітаю. Яго творы засяроджаны ў асноўным на ролі Кітаю ў будучым сьвеце[6].

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Эра супэрновы (超新星纪元, 1999)
  • Сельскі настаўнік (乡村教师, 2001)
  • Шаравая маланка (球状闪电, 2004)
  • Чароўная Зямля
  • Аб мурашках і дыназаўрах
  • Самае доўгае падзеньне
  • Трылёгія «Памяць аб мінулым Зямлі» (三体):
    • Задача трох целаў (三体, 2007)
    • Цёмны лес (黑暗森林, 2008)
    • Канец сьмерці (死神永生, 2010)

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кітайская прэмія Galaxy за кнігі па навуковай фантастыцы.
  • Узнагарода Nebula Асацыяцыі сусьветнай навуковай фантастыкі Кітаю (World Chinese Science Fiction Association) лепшаму пісьменьніку.
  • Раман Задача трох целаў у 2015 годзе быў адзначаны прэміяй «Г’юга», як найлепшы фантастычны раман году[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Internet Speculative Fiction Database — 1995.
  2. ^ а б NooSFere author ID
  3. ^ а б https://web.archive.org/web/20151017071744/http://www.chinadaily.com.cn/weekend/2015-10/17/content_22205909.htm
  4. ^ Лю Цысінь у Энцыкляпэдыі навуковай фантастыкі(анг.)
  5. ^ What lies beyond By Chitralekha Basu and Guo Shuhan, China Daily(анг.)
  6. ^ Science Fiction in China by Wu Yan with Janice Bogstad & Wang Pengfei(анг.)
  7. ^ 2015 Hugo Award Winners Announced The Hugo Awards Праверана August 23, 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]