Люіза Буржуа
Люіза Буржуа | |
Дата нараджэньня | 25 сьнежня 1911 |
---|---|
Месца нараджэньня | Парыж, Францыя |
Дата сьмерці | 31 траўня 2010 (98 гадоў) |
Месца сьмерці | Нью-Ёрк, ЗША |
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | Сарбона, Школа Люўра, Школа вытанчаных мастацтваў |
Месца вучобы | |
Занятак | скульптура, жывапіс, графіка, інсталяцыя |
Навуковая сфэра | скульптура |
Месца працы | |
Псэўданімы | Bourgeois, Louise Joséphine[3], Goldwater, Louise Bourgeois[3] і Goldwater, Mrs. Robert[3] |
Сябра ў | Амэрыканская акадэмія мастацтваў і літаратуры[d], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] і American Abstract Artists[d][4] |
Жанры | збор[d][5], фігуратыўнае мастацтва[d][5] і абстракцыянізм[5] |
Плынь | мадэрнізм, сюррэалізм, |
Узнагароды | «Залаты леў» Вэнэцыянскай біенале (1999); Імпэратарская прэмія (1999); Прэмія Вольфа ў мастацтве (2002—2003) |
Люіза Жазэфіна Буржуа (па-француску: Louise Joséphine Bourgeois; 25 сьнежня 1911 году, Парыж, Францыя — 31 траўня 2010 году, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканскі скульптар, жывапісец і графік францускага паходжаньня.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1932 годзе Буржуа паступіла ў Сарбону, дзе вывучала матэматыку, ад начартальнай геамэтрыі перайшла да геамэтрычнага кубізму, пакінула вучобу, вывучала мастацтвазнаўства ў Школе Люўру і ў Школе прыгожых мастацтваў, асіставала Фэрнану Лежэ, захапілася левымі ідэямі, сюррэалізмам, канструктывізмам і камунізмам. Наведала Савецкі Саюз. Пачала вывучаць мастацтва ў 1936 годзе. У 1938 годзе выйшла замуж за амэрыканскага мастацтвазнаўца Робэрта Галдўотэра, экспэрта па першабытнаму мастацтву, які стаў першым дырэктарам нью-ёрскага музэю першабытнага мастацтва ў 1957 годзе. У 1939 годзе разам з мужам пераехала ў Нью-Ёрк.
У ЗША яна зьвярнулася да скульптуры. У 1947 годзе Буржуа зрабіла першую вэртыкальную скульптуру з дрэва, першая выстава ейных скульптураў прайшла ў 1949 годзе. У 1951 годзе памёр бацька мастачкі, Люіза Буржуа атрымала амэрыканскае грамадзянства. З 1966 году стала ўдзельніцай фэміністычнага руху. У 1967 годзе Буржуа пачала выкарыстоўваць мармур і бронзу пры стварэньні скульптураў. З 1972 году мастачка рэгулярна наведвала Італію. У 1973 годзе памёр муж. У 1977 годзе мастачка атрымала ганаровую ступень доктара вытанчаных мастацтваў Ельскага ўнівэрсытэта. У 1980 годзе Буржуа купляе вялікую студыю ў Брукліне. У 1982 годзе прайшла першая рэтраспэктыва мастачкі ў Музэі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку. У 1985 годзе адбылася першая пэрсанальная выстава мастачкі ў Францыі. У 1992 годзе Буржуа паказала першы скульптурны энвайранмэнт. У 1993 годзе прадставіла ЗША на Вэнэцыянскім біенале. У 2001—2002 гадох у Эрмітажы прайшла выстава працаў Буржуа — скульптураў, прадметаў і літаграфіяў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Armstrong, Carol (2006). Women Artists at the Millennium. October Books. p. 408. ISBN 0-262-01226-X.
- Herskovic, Marika (2003). American Abstract Expressionism of the 1950s: An Illustrated Survey. New York School Press. p. 372. ISBN 0-9677994-1-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Люіза Буржуа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Працы, біяграфія, інфармацыя пра выставы на сайце Hauser & Wirth Gallery
- Cheim & Read Gallery
- ArtNet
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
- ^ http://atelier17.christinaweyl.com/artist-biographies/louise-bourgeois/
- ^ https://oneartyminute.com/lexique-artistique/academie-de-lart-moderne?srsltid=AfmBOor2PmwvPNR1T1axpAw_JvfLv-hCtKORW3muXUmKnsljBng9FNKU
- ^ а б в https://mix-n-match.toolforge.org/#/entry/115931510
- ^ http://americanabstractartists.org/current-members/past/
- ^ а б в Louise Bourgeois // Encyclopædia Britannica (анг.)
- Нарадзіліся 25 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Памерлі 31 траўня
- Памерлі ў 2010 годзе
- Пахаваныя ў Нью-Ёрку
- Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Выпускнікі Парыскага ўнівэрсытэту
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Мастакі і мастачкі ЗША
- Скульптары ЗША
- Ляўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
- Ляўрэаты Імпэратарскай прэміі Японіі
- Памерлі ў Нью-Ёрку