Люцыя Лявіцкая
Люцыя Лявіцкая | |
Дата нараджэньня | 1874 |
---|---|
Месца нараджэньня | Вільня |
Дата сьмерці | 20 красавіка 1945 |
Месца сьмерці | Нежын |
Бацька | Аляксандар Гнатоўскі |
Муж | Антон Лявіцкі |
Дзеці | Ванда, Лявон, Вацік і Казімер |
Люцыя Аляксандраўна Лявіцкая (народжаная Гнатоўская; 1874, Вільня — 20 красавіка 1945, Нежын) — жонка беларускага літаратара Антона Лявіцкага (Ядвігіна Ш.).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў Вільні. Паводле сьведчаньняў Ванды Лявіцкай, Люцыя была маладзейшая за свайго мужа на пяць гадоў. Зь дзяцінства — сірата. Пасьля сьмерці бацькоў яе выхаваньнем займаўся старэйшы брат з жонкаю. Скончыла ў Вільні школу крою і шыцьця.
У васемнаццацігадовым узросьце брат заснаваў для яе маленькую майстэрню на тры швачкі. Шытвом займалася ў Радашкавічах. Пазнаёмілася з Антонам Лявіцкім у Вільні і выйшла за яго ў 1894 годзе. Нарадзіла чатырох дзяцей: Ванду, Лявона, Ваціка і Казімера. Гаспадарыла ў Карпілаўцы ў 1897—1903 гадох.
У 1930 перабралася ў Менск да Язэпа і Ванды Лёсікаў. Вызнавала каталіцтва. Ведала польскую, францускую, беларускую, расейскую мовы і чытала па-нямецку.
Пра Люцыю Лявіцкую згадвала Палута Бадунова: «цікая, як анёл, з чулым сэрцам і разьвітым розумам»; рупілася «безь ядынага папроку» пра свайго мужа, калі быў хворы, «не адыходзіла ад яго, па тры разы на дзень рабіла яму ванны, цягала з надворку вялізныя чыгуны з гарачай вадой…»
Памерла 20 красавіка 1945 году. Пахаваная ў Нежыне.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дышлевіч, А. А. На пераломе стагоддзяў. Жыццё і творчасць Ядвігіна Ш. // Роднае слова. — Мн.: 1994. — № 1. — С. 10.
- Алесь Жынкін. «Мае дарагія…» // Маладосць : часопіс. — 1990. — № 11 (453). — С. 153—162.
- Содаль. У. Вугельчыкі з попелу: Малавядомыя старонкі з біяграфіі Ядвігіна Ш. // Роднае слова. — Мн.: 1999. — № 12. — С. 183—184.