Кірха Сьвятога Антонія Падуанскага (Берасьце)
Кірха | |
Эвангеліцка-аўгсбурская кірха ў Берасьце Сьвятога Антонія Падуанскага
| |
Кірха ў Берасьце
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Берасьце |
Каардынаты | 52°5.29′31″ пн. ш. 23°41.19′40″ у. д. / 52.09678° пн. ш. 23.69761° у. д.Каардынаты: 52°5.29′31″ пн. ш. 23°41.19′40″ у. д. / 52.09678° пн. ш. 23.69761° у. д. |
Канфэсія | кальвінізм |
Эпархія | Гарадзенская супэрінтэндацыя |
Тып будынка | кірха |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Дата заснаваньня | 1938 |
Дата пабудовы | 1938 |
Стан | ліквідаваны, будынак перароблены, часткова захаваўся |
Эвангеліцка-аўгсбурская кірха ў Берасьце Сьвятога Антонія Падуанскага |
Кі́рха Сьвятога Антонія Падуанскага ў Бе́расьце — колішні кальвініскі храм у Бярэсьце, заснаваны ў 1938 р., разбураны ў 1945 р. Знаходзілася на вуліцы Жыгамонтаўскай (цяпер вул. К. Маркса).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Царква была пабудавана па праекце архітэктара Баранскага [1] незадоўга да пачатку вайны на тагачаснай вуліцы Жыгамонтаўскай. Дапамогу ў будаўніцтве кірхі аказалі берасьцейскія вайскоўцы. Як успамінае дачка парафіяльнага пастара Берасьця А. Фігашэўская: дужа дапамаглі бацьку вайскоўцы, які падаравалі цэглу для будаўніцтва храма, а таксама парафіяне зь Берасьця й ўсёй Польшчы. Неўзабаве будынак быў гатовы, пасьля чаго ў ім праводзіліся штодзённыя набажэнствы, у якіх прынялі ўдзел вернікі Берасьця й ваколіцаў, а таксама жаўнеры берасьцейскага гарнізону[2].
Пастарам берасьцейскага прыходу, у якім яны маліліся таксама ўсе палескія кальвіністы быў Альфрэд Уга Фігашэўскі[3]
Пасьля 1945 року кальвініскі прыход у Берасьці спыніў сваё існаваньне, а будынак, які знаходзіўся ў стане заняпаду, быў перароблены савецкімі ўладамі пад кінатэатар. Сёньня, маёмасьць былой кірхі здаецца ў арэнду прыватным кампаніям[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ інфармацыя на старонках Radzima.org
- ^ Waszczuk-Kamieniecka D., "Brest - gorod nezabyvaemyj", Izdatelstvo S. Lavrova, Brześć 2000, s. 125
- ^ Alabrudzińska Elżbieta, "Kościoły ewangelickie na kresach wschodnich II Rzeczypospolitej", Toruń 1999
- ^ Kroki do odrodzenia. „Lutheranica” – беларуская лютэранская старонка