Кірха Сьвятога Антонія Падуанскага (Берасьце)
| Кірха | |
Эвангеліцка-аўгсбурская кірха ў Берасьце Сьвятога Антонія Падуанскага | |
Кірха ў Берасьце | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Берасьце |
| Каардынаты | 52°05,29′31″ пн. ш. 23°41,19′40″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | кальвінізм |
| Эпархія | Гарадзенская супэрінтэндацыя |
| Тып будынка | кірха |
| Архітэктурны стыль | нэаготыка |
| Дата заснаваньня | 1938 |
| Дата пабудовы | 1938 |
| Стан | ліквідаваны, будынак перароблены, часткова захаваўся |
Эвангеліцка-аўгсбурская кірха ў Берасьце Сьвятога Антонія Падуанскага на мапе Беларусі Эвангеліцка-аўгсбурская кірха ў Берасьце Сьвятога Антонія Падуанскага | |
Кі́рха Сьвятога Антонія Падуанскага ў Бе́расьце — колішні кальвініскі храм у Бярэсьце, заснаваны ў 1938 р., разбураны ў 1945 р. Знаходзілася на вуліцы Жыгамонтаўскай (цяпер вул. К. Маркса).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Царква была пабудавана па праекце архітэктара Баранскага [1] незадоўга да пачатку вайны на тагачаснай вуліцы Жыгамонтаўскай. Дапамогу ў будаўніцтве кірхі аказалі берасьцейскія вайскоўцы. Як успамінае дачка парафіяльнага пастара Берасьця А. Фігашэўская: дужа дапамаглі бацьку вайскоўцы, які падаравалі цэглу для будаўніцтва храма, а таксама парафіяне зь Берасьця й ўсёй Польшчы. Неўзабаве будынак быў гатовы, пасьля чаго ў ім праводзіліся штодзённыя набажэнствы, у якіх прынялі ўдзел вернікі Берасьця й ваколіцаў, а таксама жаўнеры берасьцейскага гарнізону[2].
Пастарам берасьцейскага прыходу, у якім яны маліліся таксама ўсе палескія кальвіністы быў Альфрэд Уга Фігашэўскі[3]
Пасьля 1945 року кальвініскі прыход у Берасьці спыніў сваё існаваньне, а будынак, які знаходзіўся ў стане заняпаду, быў перароблены савецкімі ўладамі пад кінатэатар. Сёньня, маёмасьць былой кірхі здаецца ў арэнду прыватным кампаніям[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ інфармацыя на старонках Radzima.org
- ↑ Waszczuk-Kamieniecka D., "Brest - gorod nezabyvaemyj", Izdatelstvo S. Lavrova, Brześć 2000, s. 125
- ↑ Alabrudzińska Elżbieta, "Kościoły ewangelickie na kresach wschodnich II Rzeczypospolitej", Toruń 1999
- ↑ Kroki do odrodzenia. „Lutheranica” – беларуская лютэранская старонка