Люкіян з Самасаты
| Люкіян з Самасаты | |
![]() | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | каля 120[1][2] |
| Памёр | каля 180[4][5] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, сатырык, філёзаф, біёграф, паэт |
| Мова | старажытнагрэцкая мова[7], кайнэ і сырыйская мова[d] |
Люкіян з Самасаты (па-грэцку: Λουκιανὸς Σαμοσατεύς, па-лацінску: Lucian; каля 125, Самасата, Рымская імпэрыя — 180-я, верагодна Атэны) — старажытнагрэцкі пісьменьнік-сатырык. Быў вандоўным рытарам прыкладна да 150 году, доўгі час жыў у Атэнах, займаючыся літаратурнай працай, у старасьці заняў высокі пост на імпэратарскай службе ў Эгіпце. Захаваліся 84 ягоныя творы, але аўтарства некаторых аспрэчваецца, што адлюстроўваюць крызіс ідэалёгіі антычнага грамадзтва.
Разьвіваючы традыцыі антычнай камэдыі і мэніпавай сатыры, ён стварыў жанр сатырычнага дыялёгу. Пісаў пародыі на сафістычную дэклямацыю, як то «Пахвала мусе», «Настаўнік красамоўства», высьмейваў алімпійскіх багоў, як то «Размова багоў», «Прамэтэй ці Каўказ», паказваў мізэрнасьць жыцьцёвых ласкаў, марнасьць усяго на сьвеце ў творах «Размовы ў царстве мёртвых», «Харон», «Мэніп», рабіў выпады супраць сацыяльнай несправядлівасьці ў творы «Нігрын», крытыкаваў раньняе хрысьціянства, разьвенчваў веру ў забабоны, містычныя пераўтварэньні, «Аляксандр ці Лжэпрарок», «Пра сьмерць Пэрэгрына», «Аматар хлусьні ці Нявер».
Люкіян зьяўляецца аўтарам сатыраў на тагачасныя гістарыяграфію «Як трэба пісаць гісторыю», на фантастыку папулярных раманаў «Праўдзівая гісторыя» і іншае. Ягоная творчасьць паўплывала на асьветніцкую літаратуру Эўропы.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Opera. Ex recogn. Caroli Jacobitz. Vol. 1 – 3. – Leipzig, 1907 – 1913.
- Избранная проза. – М., 1991.
- Избранное. – М., 1962.
- Избранные атеистические произведения / Редактор и вступительная статья А.П.Каждана. – М., 1955.
- Собрание сочинений / Под редакцией и комментарии Б.Л.Богаевского). – М. – Л., 1935.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Festa N., autori vari LUCIANO di Samosata // Enciclopedia Treccani (італ.) — Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 1934.
- ^ Oxford Classical Dictionary (анг.) / S. Hornblower, A. Spawforth, E. Eidinow — Oxford: OUP, 2012. — ISBN 978-0-19-173525-7
- ^ Любкер Ф. Lucianus (рас.) // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга, Ф. Гельбке, П. В. Никитин, В. А. Канский, пер. А. Д. Вейсман, Ф. Гельбке, Л. А. Георгиевский, А. И. Давиденков, В. А. Канский, П. В. Никитин, И. А. Смирнов, Э. А. Верт, О. Ю. Клеменчич, Н. В. Рубинский — СПб: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 782—783.
- ^ Lucian // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ ЛУКИАН // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (рас.) — Большая российская энциклопедия, 2016.
- ^ Bibliothèque nationale de France Record #119135930 // BnF catalogue général (фр.) — Paris: BnF.
- ^ Lucianus Samosatensis // CONOR.SI
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Peretti, A. Luciano. Un intellettuale Greco contro Roma. – Firenze, 1946.
- История древнегреческой литературы. Том 3. – М., 1960.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Праект па Люкіяну з Самасаты
- Працы Люкіяна на праекце Гутэнбэрг
- Працы Люкіяна на Sacred-texts.com
