Люкас Вэйдэму

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люкас Вэйдэму
Вага 88 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 25 студзеня 1996(1996-01-25) (28 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Лександ
Выступаў за
Драфт НХЛ 87, 2015
Манрэаль Канадыенз
Гульнявая кар’ера 2014 — цяпер

Люкас Вэйдэму (па-швэдзку: Lukas Vejdemo; нар. 25 студзеня 1996 году) — швэдзкі хакеіст, нападнік клюбу «Лександ». У 2015 годзе быў абраны на драфце НХЛ у трэцім раўндзе клюбам «Манрэаль Канадыенз» пад агульным нумарам 87.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прафэсійную кар’еру запачаткаваў у складзе «Юргордэну» ў сэзоне 2014—2015 гадоў[1]. Ужо па сэзоне быў абраны клюбам «Манрэаль Канадыенз» на драфце НХЛ, але застаўся ў швэдзкім клюбе. У траўні 2018 году ўзгодніў двухгадовы кантракт з «Манрэаль Канадыенз», пасьля чаго выправіўся ў фарм-клюб «Ляваль Рокет» з Амэрыканскай хакейнай лігі. У апошні дзень 2019 году дэбютаваў у НХЛ у сустрэчы супраць «Караліны Гарыкейнз»[2]. 10 сакавіка 2020 году закінуў першую шайбу ў швэдары канадзкай дружыны, улучыўшы яе ў браму «Нэшвіл Прэдатарз»[3]. Аднак, замацавацца ў складзе швэд ня здолеў.

Гулец вярнуўся на радзіму, далучыўшыся да клюбу «Сёдэртэлье» на правах арэнды. Пасьля сэзону 2021—2022 гадоў канчаткова зышоў з «Манрэаль Канадыенз». Аднак, наступны сэзон амаль цалкам прапусьціў праз траўму, якую атрымаў выступаючы за «Ляваль Рокет». У 2023 годзе далучыўся да «Лександу».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Getting to know 2015 third-round pick Lukas Vejdemo». EyesOnThePrize.
  2. ^ Mercier, Pierre-Antoine. «MTL@CAR: Postgame». Montreal Canadiens.
  3. ^ Braverman, Dan. «NSH@MTL: Postgame». Montreal Canadiens.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]