Людміла Пайдушакава
Людміла Пайдушакава | |
Дата нараджэньня | 29 чэрвеня 1916[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 кастрычніка 1979[2] (63 гады) |
Месца сьмерці |
|
Месца вучобы | |
Занятак | астраномка |
Навуковая сфэра | астраномія |
Месца працы | |
Узнагароды |
Лю́дміла Па́йдушакава (па-славацку: Ľudmila Pajdušáková; 29 чэрвеня 1916, Радашаўцы — 5 кастрычніка 1979[3], Вышнія Гагі) — славацкая астраномка, фізык. Доктарка прыродных навук, кандыдатка навук.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навучалася ў рэальнай гімназіі Кляштару пад Зьневам, у 1935—1936 роках атрымала спэцыяльнасьць памочніцы настаўніка ў прыватнай навучальнай установе.
Выкладала ў народнай школе ў Вінасадах, Сьлепчанах, Шцьяўніку, Брвэнішці і Трэнчанскай Цеплай. З 1944 року працавала ў дзяржаўнай абсэрваторыі(d) на Скалістай плесе(d). Вывучала астраномію на прыродазнаўчым факультэце ўнівэрсытэту Коменскага ў Браціславе.
Займалася назіраньнем мэтэораў. У 1946 року сабрала 10 000 здымкаў 11 000 мэтэораў, што паводле колькасьці саступала толькі гарвардзкай калекцыі таго року. Аднак найбольш значнага посьпеху Людміла Пайдушакава дабілася ў назіраньні камэтаў. Ейным імем названыя пяць камэтаў, адкрытых у 1946—1953 роках.
З 1958 року займала пасаду дырэктаркі Астранамічнага інстытуту Славацкай акадэміі навук(d), дзе займалася дасьледаваньнем атмасфэры, пэрыядычнасьці і зьменьлівасьці сонечнай актыўнасьці.
Апублікавала да 20 самастойных навуковых, дзясяткі прафэсійных і больш за 100 працаў навукова-папулярнага характару.
У 1961—1963 роках была сяброўкай Сусьветнай рады міру, у 1962—1974 — старшынёй Славацкага астранамічнага таварыства. Сяброўка Міжнароднага астранамічнага зьвязу з 1967 року.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да 100-годзьдзя нараджэньня, 29 чэрвеня 2016 року, у ейнай роднай вёсцы Радашаўцах адкрытая памятная дошка.
У ейны гонар названая малая плянэта (3636) Пайдушакава.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Evidence zájmových osob StB
- ^ Bibliothèque nationale de France Ľudmila Pajdušáková // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Rušin, Vojtech (1 ліпеня 2016) Pamätná tabuľa k storočnici astronómky Ľudmily Pajdušákovej (славацк.). Slovenská akadémia vied. Праверана 25 красавіка 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Матэматычны інстытут АНС (славацк.)
- Нарадзіліся 29 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Радашаўцах (акруга Скаліца)
- Памерлі 6 кастрычніка
- Памерлі ў 1979 годзе
- Памерлі ў Высокіх Татрах
- Выпускнікі прыродазнаўчага факультэту Ўнівэрсытэту Коменскага
- Ляўрэаты прэміі Нушла
- Чэхаславацкія астраномы
- Славацкія астраномы
- Славацкія фізыкі
- Адкрывальнікі камэтаў
- Жанчыны-астраномы
- Жанчыны-фізыкі
- Памерлі ў Вышніх Гагах
- Асобы, у гонар якіх названы астэроід