Людвінова (Летува)
| Людвінова лет. Liudvinavas | |||||
| Населены пункт | |||||
Местачковая вуліца | |||||
| |||||
| Краіна | Летува | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Павет | Мар’ямпальскі | ||||
| Раён | Мар’ямпальскае самакіраваньне | ||||
| Магдэбурскае права | 1719 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Вышыня НУМ | 87 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 54°29′00″ пн. ш. 23°21′10″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 1055 чал. (2001) | ||||
| Людвінова на мапе Летувы Людвінова | |||||
Людвіно́ва (лет. Liudvinavas) — мястэчка ў Мар’ямпальскім самакіраваньні Летувы, на рацэ Шэшупе. Адміністрацыйны цэнтар Людвіноўскага староства. Насельніцтва на 2001 год — 1055 чалавек. Знаходзіцца за 10 км на поўдзень Мар’ямпалю.
Людвінова — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ковеншчыны, якое ўлады Летувы абвясьцілі часткай этнаграфічнага рэгіёну «Сувалкія».
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Людвін або Лютвін (Liuduin, Liutwin) — імя германскага паходжаньня[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча датуюцца XVIII стагодзьдзем, уваходзіла ў склад Пунскага староства Ковенскага павету Вялікага Княства Літоўскага[2]. У 1715 годзе тут збудавалі драўляны касьцёл.
У 1719 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст II надаў паселішчу Магдэбурскае права і статус мястэчка.
10 кастрычніка 1791 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Людвінову герб з выявай «Пагоні» і Генія, што трымае ў адной руцэ меч, а ў другой — шалі.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) апынулася ў складзе Прусіі.
З 1918 году ў складзе Летувы.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятога Людвіка (1918)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 858, 1050.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 318.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Людвиново // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.