Людвінава (Летува)
Людвінава | |||||
лет. Liudvinavas | |||||
![]() Местачковая вуліца | |||||
| |||||
Магдэбурскае права: | 1719 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Мар’ямпальскі | ||||
Раён: | Мар’ямпальскае самакіраваньне | ||||
Насельніцтва: | 1055 чал. (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°29′0″ пн. ш. 23°21′10″ у. д. / 54.48333° пн. ш. 23.35278° у. д.Каардынаты: 54°29′0″ пн. ш. 23°21′10″ у. д. / 54.48333° пн. ш. 23.35278° у. д. | ||||
Людвінава на мапе Летувы ![]() ![]() Людвінава | |||||
![]() |
Людві́нава (па-летувіску: Liudvinavas) — мястэчка ў Мар’ямпальскім самакіраваньні Летувы, на рацэ Шэшупе. Адміністрацыйны цэнтар Людвінаўскага староства. Насельніцтва на 2001 год — 1055 чал.
Знаходзіцца за 10 км на поўдзень Мар’ямпалю. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча датуюцца XVIII стагодзьдзем, уваходзіла ў склад Пунскага староства Ковенскага павету Вялікага Княства Літоўскага[1]. У 1715 годзе тут збудавалі драўляны касьцёл.
У 1719 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст II надаў паселішчу Магдэбурскае права і статус мястэчка.
10 кастрычніка 1791 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Людвінаву герб з выявай «Пагоні» і Генія, што трымае ў адной руцэ меч, а ў другой — шалі.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Прусіі.
З 1918 году ў складзе Летувы.
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Сьв. Людвіка (1918)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Людвінава // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2010 Т. 3. С. 318
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Людвиново // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.