Перайсьці да зьместу

Людвікішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Людвікішкі
лац. Ludvikiški
лет. Liudvikiškiai
Краіна: Летува
Павет: Ковенскі
Раён: Янаўскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°0′50″ пн. ш. 24°30′22″ у. д. / 55.01389° пн. ш. 24.50611° у. д. / 55.01389; 24.50611Каардынаты: 55°0′50″ пн. ш. 24°30′22″ у. д. / 55.01389° пн. ш. 24.50611° у. д. / 55.01389; 24.50611
Людвікішкі на мапе Летувы
Людвікішкі
Людвікішкі
Людвікішкі

Людвікішкі (лет. Liudvikiškiai) — вёска ў Летуве, на правым беразе ракі Вяльлі. Уваходзяць у склад Упніцкага староства Янаўскага раёну Ковенскага павету.

Хлёдвіг, Лодвіг або Людвік (Chlodwig, Lodvigus, Ludvicus) — імя германскага паходжаньня[1].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].

У XIX ст. шляхецкі засьценак Людвікішкі ўваходзіў у склад Віленскага павету Віленскай губэрні.

  • 1866 год — 26 чалавек[5]
  • 1905 год — 32 чалавекі[6]
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 856—857.
  2. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  3. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  5. ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 473.
  6. ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 40.