Перайсьці да зьместу

Людамір Міхал Рагоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Людамір Рагоўскі»)
Людамір Міхал Рагоўскі
Дата нараджэньня 3 кастрычніка 1881(1881-10-03)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 сакавіка 1954(1954-03-13) (72 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак кампазытар, дырыгент
Навуковая сфэра музыка[2] і дырыгаваньне[d][2]

Людамі́р Мі́хал Раго́ўскі (па-польску: Ludomir Michał Rogowski; 3 кастрычніка 1881, г. Люблін, Польшча — 14 сакавіка 1954) — польскі кампазытар і дырыжэр.

Скончыў Варшаўскую кансэрваторыю (1906). У 1909—1912 працаваў дырыжэрам у Вільні. Творчасьць цесна зьвязана зь беларускай музычнай культурай: кіраваў хорам у Беларускім музычна-драматычным гуртку, ствараў музычнае афармленьне да спэктакляў трупы І. Буйніцкага, склаў «Беларускі песеньнік з нотамі для народных і школьных хароў» (выд. у 1911), куды ўключыў і ўласныя апрацоўкі беларускіх народных песень. Аўтар 7 сымфоніяў, 6 опэраў, 2 балетаў, у тым ліку «Купала» (паст. 1926, Варшава), сымфанічных паэмаў і сюітаў, у тым ліку Беларускай сюіты для сымфанічнага аркестру (1910), камэрных, харавых, у тым ліку на верш Я. Купалы «А хто там ідзе?» (1910) і іншых твораў. 3 1925 жыў у Дуброўніку (Харватыя).