Людамір Міхал Рагоўскі
Людамір Міхал Рагоўскі | |
Дата нараджэньня | 3 кастрычніка 1881[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 13 сакавіка 1954 (72 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | кампазытар, дырыгент |
Навуковая сфэра | музыка[2] і дырыгаваньне[d][2] |
Людамі́р Мі́хал Раго́ўскі (па-польску: Ludomir Michał Rogowski; 3 кастрычніка 1881, г. Люблін, Польшча — 14 сакавіка 1954) — польскі кампазытар і дырыжэр.
Скончыў Варшаўскую кансэрваторыю (1906). У 1909—1912 працаваў дырыжэрам у Вільні. Творчасьць цесна зьвязана зь беларускай музычнай культурай: кіраваў хорам у Беларускім музычна-драматычным гуртку, ствараў музычнае афармленьне да спэктакляў трупы І. Буйніцкага, склаў «Беларускі песеньнік з нотамі для народных і школьных хароў» (выд. у 1911), куды ўключыў і ўласныя апрацоўкі беларускіх народных песень. Аўтар 7 сымфоніяў, 6 опэраў, 2 балетаў, у тым ліку «Купала» (паст. 1926, Варшава), сымфанічных паэмаў і сюітаў, у тым ліку Беларускай сюіты для сымфанічнага аркестру (1910), камэрных, харавых, у тым ліку на верш Я. Купалы «А хто там ідзе?» (1910) і іншых твораў. 3 1925 жыў у Дуброўніку (Харватыя).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Brozović D., Ladan T. Ludomir Michał Rogowski // Hrvatska enciklopedija (харв.) — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі