Любоў Нэнянг
Выгляд
| Любоў Нэнянг | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 1931 |
| Памерла | 1996 |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэтка, пісьменьніца |
| Мова | ненецкая мова |
Любоў Нэня́нг (паводле савецкага, пазьней расейскага пашпарту — Любоў Пракоп’еўна Камарова, 1931—1996) — ненецкая паэтка й пісьменьніца.
Вучылася ў школе-інтэрнаце ў сяле Усьць-Порт, пазьней у пэдагагічнай вучэльні народаў Поўначы ў Ігарцы ды Ленінградзкім пэдагагічным інстытуце імя Герцэна. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту вярнулася на Таймыр, была рэдактаркаю мясцовай газэты й ненецкамоўных перадачаў на мясцовым радыё.
Першыя творы Любові Нэнянг апублікаваныя ў «Савецкім Таймыры» ў 1962 годзе.