Перайсьці да зьместу

Лукер’я Валей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лукер’я Валей
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 20 сьнежня 1953(1953-12-20) (70 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, пісьменьніца
Мова ненецкая мова, комі і расейская мова

Лукер’я Аляксандраўна Валей (нар. 20 сьнежня 1953 году) — ненецкая пісьменьніца й паэтка.

Нарадзілася ў паселішчы Усьць-Кара (цяпер у Запалярным раёне Ненецкай аўтаномнай акругі), у Вяліказямельскай тундры пры Ўральскім хрыбце. Скончыла пэдагагічную вучэльню ў Нар’ян-Мары, пазьней Ленінградзкі пэдагагічны інстытут імя Герцэна. Таксама вучылася ў Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве ды ў Сыктыўкарскім дзяржаўным унівэрсытэце на факультэце мовы ды літаратуры комі. Працавала рэдактарам ненецка- й расейскамоўных перадачаў у Ненецкай тэлерадыёкампаніі «Запаляр’е», рэдагавала перадачу на мове комі «Чужан му вылын» («На роднай зямлі»). Цяпер працуе вядучым мэтадыстам ў Этнакультурным цэнтры Ненецкай аўтаномнай акругі. Творы апублікаваныя па-ненецку, па-расейску ды на мове комі.