Лукер’я Валей
Лукер’я Валей | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 20 сьнежня 1953 (70 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, пісьменьніца |
Мова | ненецкая мова, комі і расейская мова |
Лукер’я Аляксандраўна Валей (нар. 20 сьнежня 1953 году) — ненецкая пісьменьніца й паэтка.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў паселішчы Усьць-Кара (цяпер у Запалярным раёне Ненецкай аўтаномнай акругі), у Вяліказямельскай тундры пры Ўральскім хрыбце. Скончыла пэдагагічную вучэльню ў Нар’ян-Мары, пазьней Ленінградзкі пэдагагічны інстытут імя Герцэна. Таксама вучылася ў Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве ды ў Сыктыўкарскім дзяржаўным унівэрсытэце на факультэце мовы ды літаратуры комі. Працавала рэдактарам ненецка- й расейскамоўных перадачаў у Ненецкай тэлерадыёкампаніі «Запаляр’е», рэдагавала перадачу на мове комі «Чужан му вылын» («На роднай зямлі»). Цяпер працуе вядучым мэтадыстам ў Этнакультурным цэнтры Ненецкай аўтаномнай акругі. Творы апублікаваныя па-ненецку, па-расейску ды на мове комі.
Литература
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лукерья Александровна Валей // Огрызко В. В. Писатели и литераторы малочисленных народов Севера и Дальнего Востока: биобиблиогр. справочник. — М., 1998. — Ч. 1.
- Валей Лукерья Александровна // Огрызко В. В. Ненецкая литература — М., 2003.
- Валей Лукерия Александровна // Этнокультурный центр НАО
- «Когда мы дома всей семьей…» // Ненецкая центральная библиотека имени А. И. Пичкова
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|