Лука Дончыч
| Лука Дончыч | ||
| Пазыцыя: | гульнёвы абаронца, атакавальны абаронца, лёгкі форвард | |
| Рост: | 201 см | |
| Вага: | 104 кг | |
| Грамадзянства: | ||
| Нарадзіўся: | 28 лютага 1999[1][2] (27 гадоў) | |
| Драфт | ||
|
3, драфт НБА 2018 году | ||
| Клюбная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Клюб | Лос-Анджэлес Лэйкерз | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2012—2015 | Рэал Мадрыд Б[d] | |
| 2015—2018 | Рэал Мадрыд | |
| 2018—2025 | Далас Мавэрыкс | |
| 2025— | Лос-Анджэлес Лэйкерз | |
| Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні | ||
| Статыстыка на NBA.com | ||
Лу́ка До́нчыч (па-славенску: Luka Dončić; нар. 28 лютага 1999 году, Любляна, Славенія) — славенскі баскетбаліст клюбу НБА «Лос-Анджэлес Лэйкерз» і нацыянальнай зборнай Славеніі.
Сям’я і раньняе жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дончыч нарадзіўся ў Любляне ў сям’і ўладальніцы салёнаў прыгажосьці[3] і баскетбольнага трэнэра і былога гульца[4][5]. Ягоная маці паводле паходжаньня ёсьць славенкай, а бацька — славенец сэрбскага паходжаньня з Косава[6][7]. Ягоныя бацькі разышліся ў 2008 годзе, таму апеку над будучай зоркай баскетболу перадалі ягонай маці[5][8].
Паводле словах ягонай сям’і, Дончыч упершыню дакрануўся да баскетбольнага мяча, калі яму было толькі сем месяцаў, і да году ён часта гуляўся зь мініятурным колцам у сваім пакоі[4][9]. У дзяцінстве Дончыч займаўся рознымі відамі спорту, у тым ліку футболам, які пазьней кінуў, бо быў занадта высокім[10]. У веку сямі гадоў Дончыч пачаў арганізавана гуляць у баскетбол у пачатковай школе ў Любляне[9][11].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У юнацтве Дончыч быў гульцом люблянскага клюбу «Алімпія», перш чым далучыцца да моладзевай акадэміі «Рэалу». У 2015 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе акадэміі ў веку 16 гадоў, стаўшы наймаладзейшым гульцом у гісторыі клюбу. Дончыч дапамог клюбу здабыць тытул пераможцаў Эўралігі 2018 году, таксама асабіста стаўны самым каштоўных гульцом турніру і фіналу чатырох. Таксама ён быў абраны і самым каштоўным гульцом гішпанскана чэмпіянату.
У 2018 годзе Дончыч заявіў аб сваім удзеле ў драфце НБА, дзе ягоны абраў клюб «Атланта Гокс» пад трэцім нумарам, а затым абмянялі ў «Далас Мавэрыкс». Дончыч быў аднагалосна абраны ў першую каманду пачаткоўцаў НБА і стаў навічком году ў сэзоне 2018—2019 гадоў. У сэзоне 2023—2024 гадоў ачоліў НБА паводле колькасьці пунктаў, стаўшы першым эўрапейцам, які здолеў стаць наймацнейшым у НБА паводле колькасьці пунктаў. У тым сэзоне ён прывёў «Мавэрыкс» да іхнага трэцяга трапленьня ў фінал НБА. Дончыч таксама ёсьць лідэрам франшызы «Мавэрыкс» паводле колькасьці трыпл-даблаў[12]. У сярэдзіне сэзону 2024—2025 гадоў раптоўна быў абменены ў «Лос-Анджэлес Лэйкерз»[13].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ён дэбютаваў у складзе зборнай Славеніі ў 2016 годзе ў веку ўсяго 17 гадоў. Пазьней дапамог сваёй краіне здабыць першы тытул чэмпіёнаў Эўропы ў 2017 годзе, а таксама быў улучаны ў каманду ўсіх зорак турніру.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Luka Doncic // FIBA database
- 1 2 ACB.com
- ↑ Stein, Marc (27.02.2019). «Luka Doncic Is a Sore Loser. He Is Also a Sensation». The New York Times.
- 1 2 Laird, Sam (15.05.2018). «Luka Doncic is the Best International Prospect Ever». Slam.
- 1 2 «Nuša Šenk zmešala košarkarja Saša Dončiča». ENAA.
- ↑ «Dončić: Luka Zvezdaš? Nasledio je to od mene». B92.
- ↑ «Kako je Luka Dončić spojio kosovsko selo Biča i NBA ligu». Kosovo online.
- ↑ Završnik, Jurij (25.12.2015). «Španski potni list?». Ekipa.
- 1 2 Schmitz, Mike (18.09.2017). «There’s never been an NBA draft prospect like Luka Doncic». ESPN.
- ↑ Aravantinos, Dionysis (25.01.2018). «Luka Doncic through his mother’s eyes!». EuroHoops.
- ↑ West, Andy (11.10.2017). «Conversation with Luka Doncic: 'I was born to play basketball'». EuroLeague.
- ↑ «Luka Doncic sets new Mavs record with 22 triple-doubles». ClutchPoints.
- ↑ «Anthony Davis-for-Luka Dončić deal headlines 15 stunning trades in NBA history». NBA.