Лукаш Гулка
| Лукаш Гулка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 31 сакавіка 1995[1][2] (30 гадоў)
| |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Багеміянс-1905 | |
| Нумар | 28 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2013—2018 | Млада Болеслаў | 41 (3) |
| 2017 | → Градэц Кралавэ | 10 (1) |
| 2017—2018 | → Багеміянс-1905 | 26 (1) |
| 2019— | Багеміянс-1905 | 170 (13) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Лу́каш Гу́лка (па-чэску: Lukáš Hůlka; нар. 31 сакавіка 1995 году) — чэскі футбаліст, абаронца клюбу «Багеміянс-1905».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец клюбу «Млада Болеслаў». Дэбютаваў у складзе клюбу ў ліпені 2014 году ў кваліфікацыйным матчы Лігі Эўропы супраць клюбу «Шырокі Брыег», бо быў вымушаны замяніць дыскваліфікаванага партнэра па камандзе. У матчах айчыннага першынства запачаткаваў кар’еру 13 верасьня 2014 году, зьявіўшся ў матчы супраць остраўскага «Баніка». Свой першы гол забіў 4 кастрычніка 2014 году на 7-й хвіліне матчу супраць «Зброяўкі»[3]. Пасьля быў у арэндах у клюбах «Градэц Кралавэ» і «Багеміянс-1905». Да апошняга з памянёных клюбаў прыяднаўся, склаўшы паўнавартасны кантракт.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Lukas Hulka // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Lukáš Hůlka // FBref (анг.)
- ^ «Hůlka po gólu nečeká větší respekt v kabině: Pořád jsem nejmladší, říká». iDNES.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball