Лужыцкая народная партыя
Выгляд
| Сорбская народная партыя | |
| | |
| Лідэр партыі | Ганэс Кэль |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 2005 |
| Штаб-кватэра | |
| Ідэалёгія | рэгіяналізм[d] |
| Колькасьць | 70 |
| Афіцыйны сайт | www.wendische-volkspartei.de |
Сорбская народная партыя, СНП (па-сорбску: Serbska ludowa strona, па-нямецку: Wendische Volkspartei) — рэгіянальная палітычная партыя сорбаў у Нямеччыне. Створаная 26 сакавіка 2005 году ў Хацэбузе з мэтай рэпрэзэнтацыі й абароны этнічных і моўных правоў сорбскае мяншыні ў Лужыцкім раёне ў нямецкіх фэдэральных землях Саксонія й Брандэнбург. Лічыцца пераемніцай Лужыцкае народнае партыі, заснаванае ў 1919 (у 1924 пераназваная ў Сорбскую народную партыю) і разагнанае нацыстамі.
СНП крытыкуецца шматлікімі сорбамі, у т. л. Дамовінай, якая лічыць, што інтарэсы сорбаў могуць лепш прадстаўляць дзейсныя нямецкія партыі. У 2007 годзе партыя ўдзельнічала ў муніцыпальных выбарах, у 2008 у рэгіянальных выбарах у Брандэнбургу.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |