Леў Рохлін
Леў Рохлін | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
6 чэрвеня 1947 |
Памёр: |
3 ліпеня 1998 (51 год) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Леў Якаўлевіч Рохлін (па-расейску: Лев Я́ковлевич Ро́хлин, 6 чэрвеня 1947, Аральск, Казаская ССР — 3 ліпеня 1998, Нара-Фамінскі раён, Маскоўская вобласьць) — расейскі палітычны і вайсковы дзеяч, дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ 2-га скліканьня, старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы РФ па абароне (1996—1997), генэрал-лейтэнант.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1970 годзе скончыў Ташкенцкае вышэйшае агульнавайсковую камандную вучэльню, як і ўсе наступныя навучальныя ўстановы, з адзнакай. Пасьля служыў у групе савецкіх войскаў у Нямеччыне, горад Вурцэн. Паступіў у Акадэмію імя Фрунзэ, пасьля яе заканчэньня служыў у Запаляр’і, а таксама ў Ленінградзкай, Туркестанскай, Закаўкаскай ваенных акругах.
У 1982—1984 гадах праходзіў службу ў Аўганістане, двойчы быў паранены (апошні раз — у кастрычніку 1984 году, пасьля чаго быў эвакуіраваны ў Ташкент). Быў камандзірам 860-га мотастралковага палка. У красавіку 1983 году Рохлін быў зьняты з пасады за няўдалую, па меркаваньні камандаваньня, вайсковую апэрацыю, і прызначаны намесьнікам камандзіра. Менш чым праз год Рохлін быў адноўлены на пасадзе. Пасьля камандаваў палком, дывізіяй.
З адзнакай скончыў Акадэмію Генэральнага штабу РФ 1993 годзе. З чэрвеня 1993 году быў камандзірам Валгаградзкага 8-га Гвардзейскага вайсковага корпусу і начальнікам Валгаградзкага гарнізону.
З 1 сьнежня 1994 году па люты 1995 году ўзначальваў Паўночную групоўку фэдэральных войскаў у Чачні. Пад яго кіраўніцтвам зьдзяйсьняўся захоп шэрагу раёнаў Грознага, у тым ліку прэзыдэнцкага палацу.
3 верасьня 1995 году на II зьезьдзе руху «Наш дом — Расея» Леў Рохлін заняў трэцяе месца ў сьпісе НДР. У сьнежні 1995 году Леў Рохлін быў абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы РФ 2-га скліканьня па фэдэральным сьпісе выбарчага руху «Наш дом — Расея». У студзені 1996 году Рохлін уступіў у фракцыі «Наш дом — Расея». Быў абраны старшынём камітэта Дзяржаўнай Думы па абароне.
Зь верасьня 1997 году ўзначальваў створаны ім палітычны «Рух у падтрымку арміі, абароннай прамысловасці і ваеннай навукі». 9 верасьня 1997 году выйшаў з руху «Наш дом — Расія», у канцы верасьня са складу фракцыі «НДР», пакінуў пост старшыні Камітэта па абароне.
У ноч са 2 ліпеня на 3 ліпеня 1998 году быў знойдзены забітым на ўласным лецішчы ў вёсцы Клокава Нара-Фамінскага раёну Маскоўскай вобласьці. У забойстве гэнпракуратура абвінаваціла яго жонку Тамару, якая першапачаткова прызналася ў зробленым. Пазьней зьмяніла свае сьведчаньні, заявіўшы, што абгаварыла сябе пад ціскам і з страху за сваю сям’ю. У лістападзе 2000 году Нара-Фамінскі гарадзкі суд прызнаў Тамару Рохліну вінаватай у наўмысным забойстве свайго мужа.
Пахаваны 7 ліпеня 1998 году на Траякураўскіх могілках.
Існуе вэрсія забойства генэрала Рохліна па загаду расейскіх улад, за тое, што ён рыхтаваў выступленьне супраць дзеючай улады расейскіх спэцслужбаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Виниченко М. В. Рохлин Лев Яковлевич // Исторические личности выпускники академии от Императорской Военной академии (1832) до Общевойсковой академии (2002). — М.: ОВА ВС РФ, 2002. — С. 241—242.
- Андрей Владимирович Антипов. Лев Рохлин: Жизнь и смерть генерала. — М.: Эксмо, 1998. — 400 с — 10 000 экз. — ISBN 5-04-001676-X.
- Нарадзіліся 6 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Казахстане
- Памерлі 3 ліпеня
- Памерлі ў 1998 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Сябры КПСС
- Выпускнікі Вайсковай акадэміі Генэральнага штабу Расеі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя ордэнам «За службу Радзіме ва Ўзброеных сілах СССР» III ступені
- Узнагароджаныя мэдалём «У адзначэньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»
- Памерлі ў Маскоўскай вобласьці
- Расейскія генэрал-лейтэнанты
- Удзельнікі Аўганскай вайны (1979—1989)
- Забітыя палітыкі
- Удзельнікі Першай чачэнскай вайны
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расейскай Фэдэрацыі
- Расейскія палітыкі
- Расейскія вайскоўцы