Лешэк Шэрэпка
Лешэк Шэрэпка | |
Амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь | |
---|---|
7 сьнежня 2010 — 15 жніўня 2015 | |
Прэзыдэнт: | Браніслаў Камароўскі |
Прэм’ер-міністар: | Дональд Туск |
Папярэднік: | Генрык Літвін |
Наступнік: | Конрад Паўлік |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1964 Отвацк, Мазавецкае ваяводзтва, Польшча |
Адукацыя: |
Лешэк Францішак Шэрэпка (па-польску: Leszek Franciszek Szerepka; нар. у 1964 годзе ў Отвацку[1]) — польскі ўрадовец і дыплямат.
У 1991 годзе скончыў гістарычны інстытут Варшаўскага унівэрсытэту[1]. У 1992—1994 гадох працаваў у Міністэрстве ўнутраных справаў Рэспублікі Польшча[1], а затым до 1998 году ў Цэнтры ўсходніх дасьледаваньняў[1]. У 1998—2002 гадох быў першым сэкрэтэрам амбасады Рэспублікі Польшча ў Маскве[1]. Пасьля зноў працаваў у Цэнтры ўсходніх дасьледаваньняў[1]. У 2007—2010 гадох быў радцам-міністрам і намесьнікам амбасадара ў Кіеве[1]. У 2010 годзе зноў працаваў у Цэнтры ўсходніх дасьледаваньняў[1].
Зьяўляецца сааўтарам кніжкі Wyzwania migracyjne w państwach wschodniego sąsiedztwa Unii Europejskiej, Ośrodek Studiów Wschodnich, Warszawa, styczeń 2007, ISBN 978-83-925190-0-3.
7 сьнежня 2010 году прызначаны быў амбасадарам у Рэспубліцы Беларусь[2]. Афіцыйна абавязкі пачаў выконваць 20 лютага 2011 году. 28 лютага 2012 году беларускі бок запрапанаваў яму выехаць у свой край для кансультацый[3]. Пасаду займаваў да 15 жніўня 2015 году[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё ж Leszek Szerepka ambasadorem na Białorusi(недаступная спасылка) //rp.pl, 10.01.2011 (пол.)
- ^ Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 7 grudnia 2010 r. nr 110-67-2010 w sprawie mianowania Ambasadora Rzeczypospolitej Polskiej (M.P. z 2011 r. Nr 1, poz. 4) (пол.)
- ^ Заявление начальника управления информации – пресс-секретаря МИД Андрея Савиных в связи с решением Совета ЕС //mfa.gov.by, 28.02.2012 (рас.)
- ^ Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 30 lipca 2015 r. nr 110.57.2015 w sprawie odwołania Ambasadora Rzeczypospolitej Polskiej (M.P. z 2016 r., poz. 948)(недаступная спасылка) (пол.)