Лепельскі замак
Выгляд
Помнік абарончай архітэктуры | |
Лепельскі замак
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Лепель |
Дата заснаваньня | XVI ст. |
Лепельскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Лепелі. Знаходзіўся на высьпе Лепельскага возера, насупраць вёскі Старога Лепеля[a]. Існаваў у XVI ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За часамі Інфлянцкай вайны (1558—1583) па захопе Полацку маскоўскія войскі ў 1563 годзе прыйшлі ў ваколіцы Лепеля, выпалілі іх, а ў самім месьце збудавалі сваю крэпасьць, якую аднак, у тым жа годзе зьнішчыў Мікалай Радзівіл «Чорны». У 1568 годзе ў сваю чаргу полацкі кашталян Юры Зяновіч на загад Жыгімонта Аўгуста заклаў у Лепелі новы замак.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Замак быў прастакутным у пляне, зь яго бакоў узвышаліся кутнія вежы. 3 паўночнага боку ад места яго аддзяляў шырокі роў, які часткова запаўняўся вадой з возера. Каля замка пад яго аховай знаходзіўся гандлёвы порт[2].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.