Леангард Пфёдэрль
Леангард Пфёдэрль | ||
---|---|---|
Рост | 182 см[1] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 1 верасьня 1993[1] (31 год) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Айсбэрэн | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2012 — цяпер |
Леангард Пфёдэрль (па-нямецку: Leonhard Pföderl; нар. 1 верасьня 1993 году) — нямецкі хакеіст, правы нападнік клюбу «Айсбэрэн».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў займацца хакеем у родным мястэчку Бад-Тэльц. Пазьней прыцягнуў да сябе ўвагу з боку клюбу «Томас Саба Айс Тайгерз», у складзе гэтае каманды запачаткаў прафэсійную кар’еру. Ужо ў другім матчы сэзону закінуў шайбу ў браму мангаймскага «Адлера»[2]. З сэзону 2014—2015 гадоў стаў адным з найважнейшых хакеістаў каманды, дамінуючы з Коры Локам у нападніцкіх дзеях каманды. Пазьней утварыў добрую пару нападнікаў з былым гульцом НХЛ амэрыканцам Дэйвам Стэкелам. У студзені 2017 году нападнік упершыню ачоліў сьпіс бамбардзіраў Нямецкай хакейнай лігі[3]. Асноўны раўнд сэзону 2016—2017 гадоў скончыў з 48 пунктамі (22 шайбы, 26 перадачаў) на сваім рахунку і стаў чацьвертым бамбардзірам лігі. У плэй-оф Пфёдэрль атрымаў траўму пляча ў першай чвэрцьфінальнай гульні супраць «Аўгсбург Пантэрз» і датэрмінова завяршыў сэзон[4]. Перад пачаткам сэзону 2019—2020 гадоў узгадніў трохгадовы кантракт з сталічным «Айсбэрэнам»[5]. У новай камандзе гулец хутка стаў адным зь лідэраў. Поруч з клюбам у 2022 і 2024 гадах здабываў тытул чэмпіёна Нямеччыны. Пасьля фінальнай сэрыі 2024 году супраць «Фіштаўн Пінгвінз» быў названы самым каштоўным гульцом сэрыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45152/germany — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ Knappe Auswärtsniederlage in Mannheim. Ice Tigers.
- ^ «Wenn der Maurer hämmert». Süddeutsche Zeitung.
- ^ «Bittere Pille für die Ice-Tigers — Pföderl schwer verletzt». Nürnberger Nachrichten.
- ^ «Abschied! Wie sich Pföderl und die Ice Tigers fremd wurden». Nürnberger Nachrichten.