Латыская часовая нацыянальная рада
Латыская часовая нацыянальная рада (па-латыску: Latviešu Pagaidu Nacionālā padome) — латвійскі орган улады, створаны ў лістападзе-сьнежні 1917 году ў ходзе змаганьня Латвіі за незалежнасьць ад Расеі латыскімі нацыянальнымі партыямі і арганізацыямі.
Пытаньне аб даце стварэньня Рады застаецца спрэчным, у розных крыніцах паказваюцца даты 26 кастрычніка, 29 лістапада ці 2 сьнежня.
Стварэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]26 кастрычніка 1917 году ў Петраградзе праходзіла паседжаньне латыскіх палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, якія рыхтавалі стварэньне латыскай часовай нацыянальнай рады. Пазьней яны пераехалі ў Валку, дзе з 19 лістапада па 2 сьнежня праходзіла пасяджэньне. На ім ЛЧНР, да скліканьня Канстытуцыйнага сходу Латвіі, была фармальна абвешчана адзіным і паўнапраўным органам, які прадстаўляе інтарэсы латыскага народа. Мэтай ЛЧНР было скліканьне Канстытуцыйнага сходу Латвіі, распрацоўка праекту аўтаноміі і тэрытарыяльнае аб’яднаньне латыскіх зямель[1]
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2 сьнежня 1917 году ЛЧНР прынялп дэклярацыю пра самавызначэньне Латвіі, быў вызначаны статус рэгіёнаў Відзэмэ, Курзэмэ і Латгалэ якія кантраляваліся прыхільнікамі Рады. Яна стала вышэйшым законным органам улады ў Латвіі, зь ліпеня 1918 году гэта адзначаецца і ў яго дакумэнтах. Супраць дзеяньняў ЛЧНР выступалі бальшавікі з Іскалату. 1 студзеня 1918 году яны афіцыйна забаранілі дзейнасьць Рады, але падпісаньне пастановы сарвалася і рада працягвала сваю працу[2]. У тым самым месяцы адбылося паседжаньне ЛЧНР у Петраградзе, дзе абмяркоўвалася пытаньне аб абвяшчэньні незалежнасьці[3]. Рада выказвала свой пратэст Берасьцейскаму міру і анэксыі Курляндыі немцамі[4], бо падтрымлівала Антанту, хаця, шмат хто з латыскіх палітыкаў выступаў за саюз зь Нямеччынай.
23 кастрычніка ўрад Вялікабрытаніі часова прызнала Латыскую Часовую Нацыянальную Раду ў якасьці ўраду Латвіі да прыняцьця пастановы Парыскай мірнай канфэрэнцыі — гэта пастанова была аформлена 11 лістапада афіцыйнай нотай брытанскага МЗС, якой Латыская Часовая Нацыянальная Рада прызнавалася як урад Латвіі, якая законна прадстаўляе інтарэсы латыскага народу[1].
11 лістапада было падпісана перамір’е паміж Нямеччынай і Антантай, што дало магчымасьць латышам стварыць незалежную Латвію. 17 лістапада ЛЧНР Дэмакратычны блёк і прадстаўнікі ад некаторых іншых партыяў пасьля няпростых перамоў сфармавалі часовы парлямэнт — Народная рада Латвіі, які 18 лістапада абвясьціў незалежную і дэмакратычную Латвійскую Рэспубліку[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Латвия в 1917—1919 годах — Вексиллография
- ^ Valka — Latvijas neatkarības šūpulis Aija Priedīte. valka.lv
- ^ Šulcs L. Atskats uz Latvijas valstiskās idejas izveidošanos // Tieslietu Ministrijas Vēstnesis, 1926, Nr. 7/8, 288. — 291. lpp.
- ^ Latviešu Nacionālās Padomes protests pret Brestļitovskas miera līgumu un Kurzemes aneksiju
- ^ Смирин Г. Основные факты истории Латвии. — 2-е изд. — Рига: SI, 1999. — 141 с — ISBN 9984-630-36-6.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Latvijas Brīvības cīņas 1918—1920. Enciklopēdija. Rīga:Preses nams, 1999.