Перайсьці да зьместу

Ламаная рыфма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лама́ная ры́фма — канцавая рыфма, што зьвязвае ня цэлыя словы, а толькі часткі словаў, разьдзеленых, «разламаных» міжрадковымі паўзамі. Такую рыфму ўжыў, у прыватнасьці, У. Дубоўка ў паэме 20-х гадоў ХХ ст. «Там, дзе вазёры»:

Яны вучылі ненавідзець пана,
яшчэ — кахаць хаўрус сям’і працоў-
ных і працы. І ў абшарпана-
га пастушка будзілі кроў.

Тут у другім і трэцім радках міжрадковыя паўзы дзеляць словы на дзьве часткі. Гэты падзел, зразумела, штучны, досыць фармальны, не абумоўлены патрэбамі зьместу.