Лада Алейнік
Лада Алейнік | |
Дата нараджэньня | 19 сакавіка 1970 (54 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратурны крытык, літаратуразнаўца |
Навуковая сфэра | літаратуразнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] |
Навуковы кіраўнік | Людміла Сінькова[d] |
Бацька | Віктар Дайліда |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Алейнік (неадназначнасьць).
Ла́да Ві́ктараўна Але́йнік (нар. 19 сакавіка 1970, в. Чапліцы, Слуцкі раён, Менская вобласьць) — беларуская крытык, літаратуразнаўка.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 19 сакавіка 1970 году ў в. Чапліцы Слуцкага раёну Менскай вобласьці ў сям’і пісьменьніка Віктара Дайліды. У 1994 годзе закончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спецыяльнасьці «Беларуская і расейская мовы і літаратуры». Закончыла асьпірантуру філялягічнага факультэту БДУ.
У 2002 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Творчая індывідуальнасьць Лукаша Калюгі: праблема стылю» (навуковы кіраўнік — прафэсар Людміла Сінькова). Дацэнт катэдры беларускай літаратуры і культуры філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Адначасова працавала ў часопісы «Полымя», газэце «Літаратура і мастацтва».
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар кнігі «Пясочны гадзіньнік: Літаратурна-крытычныя артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, нататкі», больш за 60 навуковых публікацый, шэрагу рэцэнзій і аглядаў у беларускай перыёдыцы.
Асноўныя тэмы даследваньняў: гісторыя беларускай літаратуры ХХ — ХХІ стст., беларуская літаратура ў кантэксце славянскіх літаратураў, сучасная беларуская літаратура, гісторыя беларускай літаратурнай крытыкі[1].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Пясочны гадзіньнік: Літаратурна-крытычныя артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, нататкі» — Менск, Літаратура і мастацтва, 2010.