Кіеўская меская электрычка
Кі́еўскі ме́ская электрычка (па-ўкраінску: Київська міська електричка) — від грамадзкага транспарту ў сталіцы Ўкраіны, Кіеве. Адкрытая 2 верасьня 2009 року з двума прыпынкамі — «Пятроўка» ды «Траешчына». Ад 4 кастрычніка 2011 року маршрут быў пашыраны, цяпер мескі электравік уключае 14 прыпынкаў, а рух арґанізаваны па коле. ЭЎ 2011-2022 электрычка працавала толькі ранкам і ўвечары. Інтэрвал руху — 14-17 хвілінаў. Пасьля расейсага ўварваньня ва Ўкраіну 2022 году электрычка перайшла пад кіраваньне "Украінскай чыгункі" (да гэтага кіравалася "Кіеўпастрансам"). Сталі эксплуатувацца новыя саставы, інтэрвал складае 1 гадзіну, ў час пік ў буднія дні - паў гадзіны. Электрычка таксама стала спыняцца на новых платформах. Кіеў-Дэміеўскі, Кіеў-Дняпроўскі, Русанаўка, Пратасаў Яр, а таксама разварот па станцыі Святашын. Таксама электрычка стала працаваць і ў міжпікавы час. Зьменена і сыстэма кантролі аплаты праезду.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кіеўская меская электрычка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт «Паўднёва-Заходняе чыгункі»: Паўднёва-Заходняя чыгунка сумесна з Кіеўскаю мескаю адміністрацыяю адкрыла рух мескага электравіка чыгуначным кальцом!
- «Сёньня ў Кіеве пачаў курсаваць мескі электравік», УНІАН-Київ
- «Адкрыты рух першага мескага электравіка ад Траешчыны да станцыі Кіеў-Пятроўка», «Украінскія чыгункі» — афіцыйны сайт Укрчыгункі
- Інфармацыйная даведка па рэалізацыі праекту «Мескі электравік»
- Меская інтэрнэт-ґазэта «The Village»: Круглявыя формы: Кіеўская кальцавая надземнага мэтро (рас.)
- Расклад руху кіеўскага мескага электравіку: па гадзіннай стрэлцы, супраць гадзіннае стрэлкі
- Неафіцыйны сайт Кіеўскага мескага электравіку