Куэтляхучытлян
Славутасьць | |
Куэтляхучытлян
| |
Жылы квартал Куэтляхучытляна
| |
Краіна | Мэксыка |
Месцазнаходжаньне | Huitzuco de los Figueroa[d] |
Каардынаты | 18°12′11″ пн. ш. 99°12′27″ з. д. / 18.20306° пн. ш. 99.2075° з. д.Каардынаты: 18°12′11″ пн. ш. 99°12′27″ з. д. / 18.20306° пн. ш. 99.2075° з. д. |
Куэтляхучытлян | |
Куэтляхучытлян на Вікісховішчы |
Куэтляхучытлян (па-астэцку: Cuetlajuchitlan) — «месца пуансэтыі») — важнае археалягічнае гарадзішча ў мэксыканскім штаце Герэра, за 35,5 км на паўднёвы ўсход ад гораду Ігуаля-дэ-ля-Індэпэндэнсія, каля мясцовасьці Паса-Марэля ў акрузе Уцука-дэ-лёс-Фігероа (Huitzuco de los Figueroa). Адносіцца да сярэдне- і позьнеклясычнага пэрыядам культуры Мэскаля.
Разьмешчанае на вяршыні гары, гарадзішча было выяўлена толькі ў 1991 г. пры будаўніцтве аўтамагістралі Куэрнавака—Акапулька. Каб пазьбегчы разбурэньня пад гарадзішчам быў пракладзены тунэль.
З прыкладна 35 га плошчы старажытнага гораду раскапана толькі блізу 2 га.
Да найбольш выбітыных знаходак цырыманіяльных комплексаў адносяцца некалькі маналітных простакутных басэйнаў з вэртыкальнымі бакавымі сьценкамі (да цяперашняга часу амаль разбураных). Гэтыя ванны-басэйны нагадваюць аналягічныя ванны, выяўленыя ў розных месцах на мяжы сучасных мэксыканскіх штатаў Пуэбля і Тляскаля, напрыклад, у Шачытэкатлі. Мяркуецца, што ванны гулялі цырыманіяльную ролю, зыходзячы зь іх лякалізацыі і складанасьці іх вырабу.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Rubén Manzanilla López / Jorge Arturo Talavera González: Cuetlajuchitlán, Sitio Preurbano en la Región Mezcala. In: Arqueológia Mexicana 82 (2006). ISSN 0188-8218
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |