Перайсьці да зьместу

Кузьма Крук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кузьма Юльянавіч Крук (1895?, Глыбоччына — 1941, Дзісна) — беларускі дзеяч, журналіст.

Сябра БСДГ, уваходзіў ў склад рэвізійнай камісіі ў 1926 годзе. Сакратар рады саюзу каапэратараў Віленскай акругі. Прымаў удзел у сьвяткаваньні 20-годзьдзя беларускай прэсы 18 верасьня 1926 году[1].

У 1927 годзе абраны пры падтрымцы былых грамадоўцаў дэпутатам віленскай гарадзкой рады. Пасьля перайшоў на больш памяркоўныя пазыцыі, у 1930 годзе балятаваўся на сойм ад Цэнтральнага саюзу беларускіх культурна-асьветных арганізацыяў і інстытуцыяў.

Навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце[2].

Рэдактар газэты «Народны звон» у Вільні (1931)[3].

Напярэдадні 1939 году вярнуўся зь Вільні на Глыбоччыну. Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР — дырэктар вячэрняй школы[4]

Забіты немцамі падчас Другой сусьветнай вайны[1]. Па іншых зьвестках забіты акаўцамі ў 1943 годзе на Дзісеншчыне[3]. Па іншых зьвестках у 1941 польскімі паліцэйскімі[5]:

« Шчасьцем для арыштаванага было, што камандант даў канваіраў беларускіх паліцэйскіх. Калі яны вялі арыштаванага берагам ракі Дзісны, то там ужо ляжаў застрэлены польскімі паліцэйскімі вядомы беларускі дзеяч Кузьма Крук, нібы таму, што ён уцякаў ад паліцэйскіх »

—Юры Гарбінскі ПРАДМОВА (А. МІКАЛАЙ ЛАПІЦКІ)

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У часопісе «Маланка» гэдак пісалі:

« Пётр I прасек акно ў Еўропу, а Кузьма Крук у навуку »

—Маланка (часопіс), 3 успамінаў Генадзя Паўлавіча Дзямешкі

  1. ^ а б Кароткі нарыс беларускага пытаньня, Менск, 2009, с. 255
  2. ^ 3 успамінаў Генадзя Паўлавіча Дзямешкі
  3. ^ а б Слоўнік Маракова
  4. ^ https://web.archive.org/web/20120626102936/http://ng.by/ru/issues?art_id=18559 Святло каляднай зоркі з мінулага стагоддзя
  5. ^ Юры Гарбінскі ПРАДМОВА (А. МІКАЛАЙ ЛАПІЦКІ)