Крэсіва
Выгляд
Крэсіва, красала — мэталічная прылада для высяканьня агню з крэменю.
Бытавала з эпохі жалезнага веку на працягу многіх стагодзьдзяў.
Паводле формы вылучаюць наступныя тыпы крэсіваў:
- абаранкападобнае (зь язычком пасярод ударнага ляза і безь яго),
- 2-лязовае авальнае,
- 2-лязовае простакутнае,
- санкападобнае, у выглядзе простакутнай пласьцінкі з адагнутымі ўверх канцамі;
існавалі і індывідуальныя формы.
Высечаная з крэменю іскра падпальвала цэру (маса накшталт ваты з вываранага і высушанага дрэвавага грыба). Крэмень, крэсіва і цэру насілі звычайна ў магалейцы — скураным мяшэчку каля пояса зь левага боку. Са зьяўленнем у ХІХ ст. запалак бытаваньне крэсіва заняпала спачатку ў горадзе, потым і ў вёсцы.
Крэсіва ў сусьветнае культуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пяру выбітнага дацкага пісьменьніка Ганса Крыстыяна Андэрсана належыць казка «Крэсіва», якая была напісаная ў 1835 годзе.
- На гербе Сэрбіі знаходзіцца выява дзьвюхгаловага арлу, на ягоных грудзях чырвоны шчыт, на шчыце крыж з чатырма крэсівамі, якія сваёй формай нагадваюць чатыры літары С, што трактуецца як дэвіз «Само слога Србіна спасава» («Толькі адзінства выратуе сэрбаў»).
Гэта — накід артыкула пра прыладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |