Перайсьці да зьместу

Крэпасьць Суша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Малюнак Станіслава Пахалавецкага, 1579

Крэпасьць Суша была збудавана ваяводам Юрыям Такмаковым на загад цара ў 1566 годзе. Месьцілася яна на паўвыспе між вазёрамі Астроўка і Чамярыца, злучанымі каналам.

У 1567 годзе войска літвінаў на чале з Раманам Сангушкам двойчы нападала і разбівала атрады маскоўцаў, што баранілі Сушу. У 1579 годзе пасьля ўзяцьця Полацка крэпасьць Суша была бяз бою здадзена маскоўцамі і неўзабаве разбурана.

  • Брэжго, Б. Замкі Віцебшчыны. Вільня, 1933.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]