Перайсьці да зьместу

Станіслаў Пахалавецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Станіслаў Пахалавецкі (па-польску: Stanisław Pachołowiecki) — каралеўскі сакратар і картограф Стэфана Баторыя.

Актыўная картаграфічная дзейнасьць Пахалавецкага прапыдае на час полацкага паходу Стэфана Баторыя 1579 году, у выніку ён стварае шэраг мапаў і замалёвак асобных умацаваньняў Полацкай зямлі. Яму належаць: карта Полацкага ваяводзтва, пляны расейскіх крэпасьцяў (разам з Станіславам Сулімоўскім) узятых каралём, у тым ліку два падрабязныя пляны аблогі Полацку.

Карты і пляны Пахалавецкага — адны зь першых твораў ваеннай картаграфіі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай ўяўляюць вялікую цікавасьць для гісторыі архітэктуры і фартыфікацыі.

  • Казлоў Л. Р. Беларусь у працах польскіх картографаў XVI—XX ст. Мінск, 2004. ISBN 985-6119-42-1