Крыніца (раман)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Крыніца» (па-ангельску: The Fountainhead) — раман амэрыканскай пісьменьніцы й філёзафа Айн Рэнд, яе першы буйны літаратурны посьпех. Упершыню апублікаваны ў 1943 годзе ў ЗША. Разам з раманам «Атлянт расправіў плечы» (1957 год), «Крыніца» ўваходзіць у лік самых вядомых твораў амэрыканскай літаратуры. Нягледзячы на ​​тое, што раман быў дрэнна прыняты крытыкай, праз два гады з моманту выхаду ён стаў бэстсэлерам[1]. Да 2008 году было прададзена 6,5 млн асобнікаў рамана на ангельскай мове, ня лічачы перакладаў. Паводле раману ў 1949 годзе быў зьняты аднайменны фільм. Сцэнар напісала сама Айн Рэнд, а галоўную ролю адыграў Гэры Купэр.

Галоўная ідэя раману складаецца ў тым, што асноўны рухавік прагрэсу — гэта творчыя людзі зь ярка выяўленым эга. Галоўны герой раману — таленавіты архітэктар Говард Рорк, перакананы індывідуаліст, чыя місія тварыць ды ператвараць сьвет. Ён адстойвае свабоду творчай асобы, адмаўляецца ісьці на кампрамісы й адступаць ад уласных жыцьцёвых ды прафэсійных стандартаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ayn Rand. Times Topics (анг.). The New York Times.