Крывічы-1 (вадасховішча)
Вадасховішча
Крывічы-1
возера Пачапава
| ||||||||||||||||
[[Файл:Пінскі раён|250пкс|цэнтар|Месцазнаходжаньне Крывічаў-1]] | ||||||||||||||||
Месцазнаходжаньне Крывічаў-1
Крывічы-1 |
Крывічы-1 ці возера Пачапава — вадасховішча ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі, за 2 км на ўсход ад вёскі Пачапава. Выкарыстоўваецца для ўвільгатненьня зямель, а таксама як месца адпачынку, для купаньня і аматарскага рыбалоўства.
Вадасховішча створана ў 1986 годзе па праекце Палесьсегіправаднасу. Вадасховішча наліўное, сэзоннага рэгуляваньня, напаўняецца за кошт сьцёку зь зімовага і летняга польдэраў «Крывічы-1» і «Крывічы-4». Па праекце прызначалася для ўвільгатненьня зямель і рыбаразьвядзеньня.
Плошча паверхні 0,47 км². Найбольшая даўжыня 0,93 км, найбольшая шырыня 0,69 км, сярэдняя шырыня 0,5 км. Найбольшая глыбіня 3,91 м. Поўня аб’ём вады ў вадасховішчы 1,84 млн м³, карысны аб’ём вады ў вадасховішчы 1,58млн м³. Вадазбор раўнінны забалочаны. Плошча вадазбору 15,84 км². Сярэдні шматгадовы сьцёк складае 0,84 млн м³. Падпітка вадасховішча — зьмешаная, зь зь перавагай сьнегавой.
Каля вадасховішча вёскі Пачапава, Заазер’е, Гарадзішча.
Апісаньне збудаваньняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Агароджваючая дамба — земляная, даўжынёй 2860 м, насыпная, ўмеранага профілю, дрэнаваная на працягу 915 м, максымальная вышыня дамбы — 3,4 м, шырыня дамбы на яе грэбні — 4,5 м.
- Лоўчы канал
- Вадавыпуск — прызначаны для падачы вады на ўвільгатненьне зямель і складаецца з уваходнага агалоўку, трубаправоду дыямэтрам 400 мм, выхаднога агалоўку, на якім устаноўлены гасільнік. Вадавыпуск разьлічаны на пропуск расходу вады — 0,40 м³/с.
- Помпавая станцыя, сумешчаная з вадавыпускам, — заглыбленая, камэрная, абсталяваная чатырма помпамі агульнай прадукцыйнасьцю 3,5 м³/с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вадасховішча Крывічы-1(недаступная спасылка), Он-лайн часопіс аб фідэрнай рыбалцы