Крывіцкае княжаньне
| Крывіцкае княжаньне лац. Kryvickaje kniažańnie Крывічы | |
| Сталіца | Полацак |
| Форма кіраваньня | правадырства |
| Этнічны склад | крывічы |
| Канфэсійны склад | паганства |
Крывіцкае княжаньне, альбо Полацкае княжаньне (правадырства) — дадзяржаўнае этнапалітычнае аб’яднаньне полацкіх крывічоў, якое папярэднічала Полацкаму княству.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На V—VІІ стст. прыйшоўся пік славянскай калянізацыі сярэдняй і паўночнай Беларусі. Згодна з археалягічнымі зьвесткамі, Полацак узьнік у ІХ ст. на месцы былога банцараўскага гарадзішча як адзін з цэнтраў крывічоў. «Аповесьць мінулых гадоў» паведамляе, што крывічы, як і дрыгавічы, мелі сваё «княжаньне» і «князёў» (правадыроў), але іх імёны не згадваюцца.
У другой палове Х ст. правадырства крывічоў перарасло ў раньнефэўдальную дзяржаву — Полацкую зямлю.
Структура княжаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Княжаньне складалася з галоўнага горада, у якім сядзеў князь-правадыр з дружынай, і падуладных князю тэрыторый.
Сьпіс князёў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пра князёў Крывіцкага княжаньня нічога не вядома ў стражытнарускіх летапісах, але ў скандынаўскіх сагах згадваюцца некалькі князеў (конунгаў).
| Князь | Тытул | Пэрыяд уладарства | Крыніца |
|---|---|---|---|
| Гірдзір | Конунг Русілянда | Невядома | Сага пра Тыдрыка Бэрнскага |
| Гертніт | Конунг Русілянда | Невядома | Сага пра Тыдрыка Бэрнскага |
| Вальдзімар | Князь Палтыскі (Полацка) | Магчыма V ст. | Сага пра Тыдрыка Бэрнскага |
| Атыла | Уладар Гуналанда | Магчыма V ст. | Сага пра Тыдрыка Бэрнскага |
| Іран | Князь Смаленска й Полацка | Магчыма V ст. | Сага пра Тыдрыка Бэрнскага |
| Веспасій | Князь Палтыскі (Полацка) | Магчыма V—VI ст. | Саксон Граматык. Дзеі данаў. Кніга II. |
| Фродзі І | Конунг Палтыскі (Полацка) | Магчыма V—VI ст. | Саксон Граматык. Дзеі данаў. Кніга II. |
| Палтэс | Князь Палтэск’юбарга | Невядома | Сага пра Одду Стралу |
| Гостамысл | Правадыр крывічоў | Магчыма IX ст. | Паданьне пра князёў Уладзімерскіх |
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч.— Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — 366 с; іл.
- Дз. У. Дук. Полацкае гарадзішча. (ст. 201 у зборніку: Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 2 том. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя Патруся Броўкі. Полацк, 2011.